wd wp Пошук:

Варатынскія

Варатынскія — княжацкі род у ВКЛ і Расіі. Вядуць паходжанне ад чарнігаўскай галіны Руракавічаў. Родапачынальнік — Леў Раманавіч, сын Рамана Сямёнавіча Навасільскага (памёр да 1427 г.). Прозвішча ўтворана ад родавага ўладання — г. Варатынск. Акрамя тэрыторыі свайго княства (вотчыны) Варатынскія валодалі вялікім масівам зямель, падараваных вялікім князямі літоўскімі Казімірам IV і Аляксандрам (гарады Масальск, Недаходаў, Сярпейск, Апокаў, Лучын і іншыя, шэраг валасцей). З канца XV ст. прадстаўнікі роду пераходзілі на службу у Маскву, дзе занялі прывілеяванае месца. Уладзімір Іванавіч памёр у 1556 г. бяздзетным. У 1562 г. два астатніх брата «за изменные дела» сасланы, але неўзабаве памілаваны. Удзел князёў Варатынскіх адноўлены не быў. Міхаіл Іванавіч Варатынскі праславіўся перамогай 1572 г. над крымскім ханам Даўлет-Гірэем. Паводле духоўнай граматы 1572 г. цара Івана IV Грознага Міхаілу Іванавічу належалі яго старыя родавыя ўладанні. У 1573 г. ён быў арыштаваны і пакараны смерцю. Найбольш вядомыя:

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Рурыкавічы
Катэгорыя·Князі варатынскія
Катэгорыя·Расійская арыстакратыя