Дзмітрый Фёдаравіч Варатынскі (? — пасля 1489) — сын Фёдара Львовіча. Быў жанаты з Ганнай Канстанцінаўнай Бабічавай. У снежні 1489 г. перайшоў на бок Масквы, пры гэтым захапіў зямельныя ўладанні і скарбніцу свайго брата Сямёна. Валодаў трацінай Варатынска і шэрагам валасцей паміж Болвай (прыток Дзясны) і Акой.
Папярэднік: Міхаіл Фёдаравіч |
Князь Варатынскія другая пал. XV стагоддзя ці пач. XVI стагоддзя |
Пераемнік: Сямён Фёдаравіч |