wd wp Пошук:

Сярпейск

Сярпейсксяло ў Расіі, на рацэ Сярпейцы. Уваходзіць у склад Мяшчоўскага раёна Калужскай вобласці. Насельніцтва на 2012 год — 1265 чалавек. Знаходзіцца за 20 км ад Мяшчоўска, за 104 км ад Калугі.

Сярпейск — даўняе места гістарычнай Смаленшчыны.

Гісторыя

Першае пісьмовае ўпамінанне пра Сярпейск датуецца 1406 годам, калі ён уваходзіў у склад Вялікага Княства Літоўскага. У 1494 годзе Сярпейск захапіў маскоўскі гаспадар Іван III, але паводле мірнага дагавора, вярнуў яго вялікаму князю Аляксандру. У 1500 годзе места апынулася ў складзе Маскоўскай дзяржавы.

У 1613 годзе Сярпейск вярнуўся ў склад Вялікага Княства Літоўскага, што пацвердзіла Дэулінскае перамір’е 1618 года. Ён увайшоў у склад Смаленскага павета Смаленскага ваяводства. У 1632 годзе места захапілі маскоўскія войскі.

Паводле Палянаўскага дагавора 1634 года Сярпейск апынуўся ў складзе Маскоўскай дзяржавы. У 1776 годзе горад стаў цэнтрам павета ў Калужскім намесніцтве. У 1777 годзе ўлады даравалі Сярпейску герб. Пазней горад увайшоў у склад Мяшчоўскага павета.

У пачатку XX ст. у Сярпейску былі плошча, 14 вуліц і 2 завулкі, дзейнічалі 3 царквы, працавалі прыходскае вучылішча, паштовая станцыя, палатняная і прадзільная фабрыкі, штогод праводзілася 2 кірмашы.

У 1919 годзе Сярпейск пазбавілі статусу горада.

Насельніцтва

Дэмаграфія

Інфраструктура

У Сярпейску працуюць дашкольная ўстанова, сярэдняя школа, бальніца, дом культуры.

Турыстычная інфармацыя

Славутасці

Страчаная спадчына

Зноскі

  1. Сярпейск // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. — (польск.)  S. 457.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Населеныя пункты Калужскай вобласці
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96