wd wp Пошук:

Валянцін Рыгоравіч Ягошын

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Ягошын. Валянцін Рыгоравіч Ягошын (24 сакавіка 1935, с. Шалап, Тогульскі раён, Алтайскі край) — беларускі архітэктар.

Біяграфія

Скончыў у 1968 годзе Новасібірскі інжынерна-будаўнічы інстытут. З 1962 па 1968 г. працаваў старшым архітэктарам у праектных арганізацыях Новасібірска. З 1968 г. — кіраўнік групы архітэктараў у Гродзенскім філіяле Белдзяржпраекта, Белкамунпраекце, з 1973  — галоўны архітэктар праектаў у Белжылпраекце, з 1985 года — мастак у Ратамскай спартыўнай школе.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1971 года. Пражываў у Мінску.

Творчасць

Будынак «Гроднаэнерга»

У час працы у Новасібірску ім запраектаваны генпланы пасёлкаў Новасібірскай вобласці

Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве): будынкі аўтатрэста, філіяла Белжылпраекта, «Гроднаэнерга» (у сааўтарстве з В. Давыдзёнкам[1]), мікрараён Форты-1 (1968-71) у Гродне, рэканструкцыя і інтэр’еры кінатэатра «Навіны дня» (1973), будынкі РАУС Заводскага раёна (1975) у Мінску, заводы формаў і абсталявання ў Оршы, БПД у Брэсце (1978—1983), ГПТВ-10 у Мцэнску.

Зноскі

  1. Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др.. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1.(руск.)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Архітэктары Гродна
Катэгорыя·Архітэктары XX стагоддзя
Катэгорыя·Архітэктары Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выпускнікі Новасібірскага дзяржаўнага архітэктурна-будаўнічага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Алтайскім краі
Катэгорыя·Супрацоўнікі Белкамунпраекта
Катэгорыя·Члены Беларускага саюза архітэктараў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Супрацоўнікі Белжылпраекта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1935 годзе
Катэгорыя·Архітэктары Мінска
Катэгорыя·Архітэктары Расіі
Катэгорыя·Члены Саюза архітэктараў СССР
Катэгорыя·Архітэктары Оршы
Катэгорыя·Архітэктары паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без партрэтаў
Катэгорыя·Архітэктары Брэста
Катэгорыя·Супрацоўнікі Гроднаграмадзянпраекта
Катэгорыя·Нарадзіліся 24 сакавіка