wd wp Пошук:

Валянцін Мікалаевіч Русак

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Русак.

Валянцін Мікалаевіч Руса́к[2] (10 жніўня 1936 — 27 жніўня 2022) — беларускі вучоны, матэматык, доктар фізіка-матэматычных навук (1988), прафесар (1989).

Біяграфія

Нарадзіўся 10 жніўня 1936 года ў вёсцы Затур’я (цяпер — Нясвіжскі раён Мінскай вобласці).

У 1959 годзе з адзнакай скончыў механіка-матэматычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «Матэматыка», а пазней скончыў аспірантуру пры кафедры вылічальнай матэматыкі[3]. З 1962 года ў Беларускім дзяржаўным універсітэце, выкладаў на кафедры вышэйшай матэматыкі і матэматычнай фізікі фізічнага факультэта. З 1976 па 2002 год займаў пасаду загадчыка гэтай кафедры[3], з 2002 года — прафесар[4].

Кандыдацкую дысертацыю абараніў у 1963 годзе ў Інстытуце матэматыкі Акадэміі навук БССР, доктарскую — у 1988 годзе ў Інстытуце матэматыкі Акадэміі навук Украінскай ССР[3].

Памёр 27 жніўня 2022 года[5]. Пахаваны ў Мінску на Заходніх могілках.

Навуковая дзейнасць

Аўтар больш за 180 навуковых прац па матэматычным аналізе, вылічальнай матэматыцы, матэматычнай фізіцы і інш. Аўтар падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў[3]. Пад навуковым кіраўніцтвам В. М. Русака падрыхтаваны і абаронены 9 кандыдацкіх і 3 доктарскія дысертацыі[3][4].

Узнагароды

Зноскі

  1. (unspecified title) Праверана 28 жніўня 2022.
  2. БелЭн, 2001
  3. 1 2 3 4 5 6 Валентин Николаевич РУСАК // Вестник БГУ. Сер. 1. 2016. № 3 (руск.)
  4. 1 2 Русак Валентин Николаевич (руск.)  // Сайт БДУ
  5. Памяти Валентина Николаевича Русака (10.08.1936–27.08.2022)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (27):
Катэгорыя·Матэматыкі Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1936 годзе
Катэгорыя·Дактары фізіка-матэматычных навук
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «Ветэран працы»
Катэгорыя·Матэматыкі СССР
Катэгорыя·Пахаваныя на Заходніх могілках Мінска
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з аўтарам
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Выкладчыкі БДУ
Катэгорыя·Нарадзіліся 10 жніўня
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Нясвіжскім раёне
Катэгорыя·Памерлі 27 жніўня
Катэгорыя·Аўтары падручнікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Асобы, якія памерлі менш за год таму
Катэгорыя·Выдатнікі адукацыі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Выпускнікі механіка-матэматычнага факультэта БДУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Памерлі ў 2022 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак