У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Свінарэнка. Валянціна Уладзіміраўна Свінарэнка (нар. 15 красавіка 1959, с. Парафіеўка, Кэгычыўскі раён, Харкаўская вобласць, Украіна) — беларускі архітэктар.
Скончыла ў 1981 годзе архітэктурны факультэт Палтаўскага інжынерна-будаўнічага інстытута. У 1981—1999 гадах працавала архітэктарам, вядучым архітэктарам, галоўным архітэктарам праектаў інстытута «Магілёўграмадзянпраект». З 1999 года займалася праектаваннем аб’ектаў як індывідуальны прадпрымальнік. З 2010 года працуе галоўным архітэктарам праектаў у ЗАТ «Будпраектінвест».
Член Беларускага саюза архітэктараў з 1989 года.
Пражывае ў Магілёве па вул. Арлоўскага, 15а.
Аўтар праектаў: 152-кватэрны жылы дом 3-га жылога комплексу па пр. Шміта; 40-кватэрны жылы дом па вул. Арлоўскага; 72-кватэрны жылы дом № 13 з убудавана-прыбудаванымі памяшканнямі грамадскага прызначэння па вул. Арлоўскага — усе ў Магілёве; адміністрацыйны будынак раённага аддзела ФСЗН па вул. Кірава ў г. Кіраўску; вытворча-гаспадарчы блок з памяшканнямі для інкасацыі па вул. 30 гадоў Перамогі ў г. Магілёве; 40-кватэрны жылы дом па вул. Вакзальнай; адміністрацыйны будынак Магілёўскага абласнога ўпраўлення ФСЗН з убудавана-прыбудаваным памяшканнем па вул. Першамайскай; рэканструкцыя пажарнага дэпо па завулку Пажарным, 6 — усе ў Магілёве, рэканструкцыя будынка ААТ «Белаграпрамбанк» у Бялынічах.
У шлюбе з архітэктарам Уладзімірам Свінарэнкам.