Кэгычыўскі раён[1] (укр.: Кегичівський район) — адміністрацыйная адзінка ў складзе Харкаўскай вобласці Украіны. Адміністрацыйны цэнтр — Кэгычыўка[1] (укр.: Кегичівка).
Утвораны ў 1923 годзе. Насельніцтва раёна на 1 лютага 2015 года складае 21206 чалавек, плошча — 782 км².
Тэрыторыя раёна адміністрацыйна складаецца з 2 пасялковых і 14 сельскіх саветаў.
На тэрыторыі раёна размешчаны 2 пасёлкі гарадскога тыпу, 2 пасёлкі сельскага тыпу і 36 сёлаў.