wd wp Пошук:

Валянціна Мікалаеўна Лукашонак

Валянціна Мікалаеўна Лукашонак (нар. 1 кастрычніка 1952, Мінск) — беларускі палітык.

Біяграфія

Скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя У. І. Леніна, філолаг.

Працоўную дзейнасць пачала лабарантам Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Працавала старшай піянерважатай, арганізатарам пазакласнай і пазашкольнай выхаваўчай работы, настаўніцай, намеснікам дырэктара сярэдняй школы № 132 горада Мінска. Была інспектарам аддзела народнай адукацыі Фрунзенскага раёна горада Мінска, дырэктарам сярэдняй школы № 179 горада Мінска. Займала пасаду намесніка кіраўніка адміністрацыі Фрунзенскага раёна горада Мінска.

Старшыня прэзідыума Фрунзенскай раённай арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа, упаўнаважаны прадстаўніцтва Нацыянальнага алімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь у горадзе Мінску па пытаннях развіцця алімпійскага руху, член грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз жанчын».

З’яўлялася дэпутатам Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў дваццаць пятага склікання, удзельнікам чатырох Усебеларускіх народных сходаў. Выбіралася дэпутатам Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання.

Узнагароды

Мае Падзяку Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Узнагароджана медалём «За працоўныя заслугі» (2012)[1], Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Прэзідыума рэспубліканскага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў, ганаровымі граматамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь, Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта і Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў, знакамі «Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь», «За развіццё фізічнай культуры ў Рэспубліцы Беларусь»[2].

Зноскі

  1. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 8 кастрычніка 2012 г. № 460 «Аб узнагароджанні дзяржаўнымі ўзнагародамі Рэспублікі Беларусь».
  2. ПАРЛАМЕНТ. Национальное собрание Республики Беларусь четвертого созыва
Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Выкладчыкі БДУ
Катэгорыя·Дэпутаты Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў 25-га склікання
Катэгорыя·Выпускнікі філалагічнага факультэта БДУ
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За працоўныя заслугі»
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1952 годзе
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 1 кастрычніка
Катэгорыя·Узнагароджаныя Падзякай Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта
Катэгорыя·Выдатнікі адукацыі Беларусі
Катэгорыя·Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь