wd wp Пошук:

Валянціна Антонаўна Сямашка

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Сямашка. У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Ісаева. Валянціна Антонаўна Сямашка (нар. Ісаева) (24 лістапада 1868, Слуцк — 1938, Мінск) — беларуская піяніст
і педагог.

Біяграфія

Нарадзілася ў Слуцку[1]. Скончыла Маскоўскую кансерваторыю ў В. Сафонава(руск.) бел., дзе займалася адначасова з С. Рахманінавым і А. Скрабіным[1]. Пасля кансерваторыі выступала як піяніст-саліст у адным ансамблі разам са сваім мужам, вядомым віяланчэлістам Сямашкам Марыянам Рамуальдавічам[2]. У іх доме часта бываў П. І. Чайкоўскі, які любіў музіцыраваць з Марыянам і Валянцінай[3].

У 1920 была запрошана выкладаць у Мінскі музычны тэхнікум, дзе развівала традыцыі маскоўскай фартэпіяннай школы[1][2]. Уся атмасфера ў класе В. Сямашка была прасякнута духам творчасці, любові да музыкі, адчуваннем радасці адкрыцця прыгажосці, паэзіі. Вучоба ў Маскоўскай кансерваторыі, знаёмства з юных гадоў з С. Рахманінавым, А. Чэхавым і іншымі выбітнымі дзеячамі рускай культуры канца XIX - пачатку XX стагоддзя, - усё гэта атачала В. Сямашка ў вачах яе вучняў паэтычным арэолам, надавала ёй цалкам асаблівую прыцягальную сілу, зачараванне[4].

Аўтарытэт В. Сямашка быў такі вялікі, што Г. Нейгаўз(руск.) бел., калі яго прасілі пра якія-небудзь важныя справы, што з яго дапамогай трэба было вырашыць у Мінску, заўсёды адказваў: «Так у Мінску ж Сямашка!»[1][5].

Сярод вучняў В. Сямашка Ірына Цвятаева — прафесар Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі[6].

У Мінску яна арганізавала хатнія музычныя вечары для мясцовых настаўнікаў, на якіх выступалі яе вучні[2].

Памерла ў Мінску, пахавана на Вайсковых могілках[2].

Сям’я

У кастрычніку 1897 года ажаніліся з віяланчалістам Вялікага тэатра Марыянам Рамуальдавічам Сямашкам, які блізка сябраваў з А. П. Чэхавым.

Сын Міхаіл (23.8.1898 — ?)[7], яго жонка Любоў Лаўраўна Сямашка (нар. Васюковіч) - артыстка оперы, музычны педагог[8].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 Женщины на краю Европы / Под ред. Е. Гаповой. — Мн.: ЕГУ, 2003. — 436 с., С. 125—126.
  2. 1 2 3 4 Валянціна Антонаўна Сямашка (руск.)
  3. Главный учитель моей жизни (руск.)
  4. Шевченко, Ольга Григорьевна. Автореферат диссертации по искусствоведению, специальность ВАК РФ 17.00.02. Диссертация на тему: Фортепьянная культура Беларуси ХХ столетия. 2000, Минск (руск.)
  5. В. Масленікава В. Указ. твор. С. 68
  6. Цвятаева, Ірына Аляксандраўна (піяністка ; 1917—1991)
  7. Семашко Марьян Ромуальдович и Антон Павлович Чехов (руск.)
  8. Любоў Лаўраўна Сямашка(недаступная спасылка)
Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1868 годзе
Катэгорыя·Музычныя педагогі СССР
Катэгорыя·Музычныя педагогі Расійскай імперыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў 1938 годзе
Катэгорыя·Піяністы Беларусі
Катэгорыя·Піяністы СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Пахаваныя на Вайсковых могілках (Мінск)
Катэгорыя·Выпускнікі Маскоўскай кансерваторыі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Слуцку
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Піяністы Расійскай імперыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Музычныя педагогі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Нарадзіліся 24 лістапада
Катэгорыя·Піяністы паводле алфавіта