wd wp Пошук:

Любоў Лаўраўна Сямашка

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Сямашка. Любоў Лаўраўна Сямашка, нар. Васюковіч (1901, Мінск — 1982) — беларуская оперная спявачка

і педагог[1][2].

Біяграфія

Нарадзілася ў Мінску ў сям’і праваслаўнага святара Лаўра Пятровіча Васюкевіча і яго жонкі Кацярыны Паўлаўны. Бацьку Любові растралялі ў 1926 годзе, што адбілася і на лёсе яго дачкі. Рэабілітавалі Лаўра Васюковіча толькі 24 ліпеня 1992 года, ужо пасля смерці яго дачкі.

Біяграфія

У 1930-я гады Л. Сямашка паспяхова пачынала сваю сольную кар’еру спявачкі на сцэне Дзяржаўнага тэатра оперы і балета ў Мінску; валодала адметным лірыка-каларатурным сапрана, выконваючы вядучыя партыі ў спектаклях тады яшчэ зусім маладога опернага калектыву, разам з ўзыходзячай «зоркай» таго часу Ларысай Александроўскай. Партыя Мікаэлы ў оперы «Кармэн» Жоржа Бізэ, Марфы — у «Царскай нявесце(руск.) бел.» і «Шамаханскай царыцы(руск.) бел.» М. Рымскага-Корсакава[2].

Працуючы ў Мінску, Любоў Лаўраўна пазнаёмілася са сваім будучым мужам, Міхаілам Мар’янавічам Сямашкам, сынам прафесароў Маскоўскай кансерваторыі Мар’янам Рамуальдавічам і Валянцінай Антонаўнай Сямашкамі.

З-за таго, что Любоў Лаўраўна лічылася дачкой ворага народа, працягваць працу артысткай оперы не было магчыма, таму яна разам з мужам пераехала ў 1941 годзе ў Вілейку, дзе працавала педагогам у мясцовай музычнай школе[3]. Сярод яе вучняў была будучая беларуская кампазітарка Валянціна Сярых[2][4].

Сям’я

Муж Міхаіл Мар’янавіч Сямашка, дачка Ірына, унук Міхаіл.

Зноскі

  1. Сямашка, Любоў Лаўраўна (артыстка оперы ; 1901—1982)(недаступная спасылка)
  2. 1 2 3 Главный учитель моей жизни (руск.)
  3. Вялейская музычная школа ў гэтым годзе адсвяткуе 60 гадоў(недаступная спасылка)
  4. Валянціна Васільеўна Сярых

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Музычныя педагогі Беларусі
Катэгорыя·Спевакі і спявачкі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Постаці Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Вікіпедыя·Кінематаграфісты без IMDb
Катэгорыя·Артыкулы пра тэатральных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Спевакі і спявачкі СССР
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1901 годзе
Катэгорыя·Музычныя педагогі СССР
Катэгорыя·Сапрана
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Памерлі ў 1982 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Спевакі і спявачкі паводле алфавіта