wd wp Пошук:

Валянціна Аляксандраўна Спярантава

Валянціна Аляксандраўна Спяра́нтава[3] (руск.: Валентина Александровна Сперантова; 24 лютага 1904 — 7 студзеня 1978) — савецкая актрыса тэатра і кіно. Народная артыстка СССР (1970).

Біяграфія

Нарадзілася ў горадзе Зарайск Разанскай губерні. Вучылася ў гімназіі, потым у працоўнай школе. Паступіла ў Вышэйшыя мастацка-тэхнічныя майстэрні ў Маскве, але правучылася нядоўга. У 1925 годзе скончыла Дзяржаўны інстытут тэатральнага мастацтва і стала актрысай Першага Дзяржаўнага педагагічнага тэатра (пазней перайменаванага ў Маскоўскі тэатр юнага гледача). У час Вялікай Айчыннай вайны ў 1942—1944 гадах працавала ў франтавым тэатры Усерасійскага тэатральнага таварыства. З 1944 года — актрыса Цэнтральнага дзіцячага тэатра (цяпер Расійскі акадэмічны маладзёжны тэатр) ў Маскве. Выкладала ў тэатральным вучылішчы.

Творчасць

Упершыню выйшла на сцэну ў Зарайску ў аматарскім тэатры пад кіраўніцтвам вядомага скульптара Г. С. Галубкінай. З 1953 года здымалася ў кіно. Прымала ўдзел у агучванні мультфільмаў на студыі «Саюзмультфільм», у тэлевізійнай праграме «Добрай ночы, малыя!». Стварыла шэраг вобразаў на Усесаюзным радыё, у тым ліку травесці ў «Піянерскай зорцы».

Сярод выкананых роляў: Ягорка («Чорны яр» А. Афінагенава), Кукушкіна («Даходнае месца» А. Астроўскага), Бабуля («Зваротны адрас» А. Алексіна), Ліза («Гора ад розуму» А. Грыбаедава), Каробачка («Мёртвыя душы» М. В. Гогалая), бабуля Вера («Маладая гвардыя» А. Алексіна), Лена («Далёкі край» Я. Шварца).

Зноскі

  1. Сперантова Валентина Александровна // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  2. Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 23 лістапада 2019.
  3. БелЭн, 2002

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (31):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Зарайскім павеце
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Народныя артысты СССР
Катэгорыя·Памерлі 7 студзеня
Катэгорыя·Выпускнікі ДІТМа
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «У памяць 800-годдзя Масквы»
Катэгорыя·Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі РСФСР імя Н. К. Крупскай
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Пахаваныя на Новадзявочых могілках
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Члены КПСС
Катэгорыя·Актрысы XX стагоддзя
Катэгорыя·Народныя артысты РСФСР
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
Катэгорыя·Артыкулы пра тэатральных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Акцёры агучвання ў СССР
Катэгорыя·Памерлі ў 1978 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1904 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Травесці
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі 6 студзеня
Катэгорыя·Заслужаныя артысты РСФСР
Катэгорыя·Нарадзіліся 24 лютага
Катэгорыя·Памерлі ў Маскве