wd wp Пошук:

Валянціна Іванаўна Локун

Валянціна Іванаўна Локун (6 жніўня 1946, в. Цепянец, Пінскі раён — 16 чэрвеня 2016) — беларуская пісьменніца, выкладчык, старшы навуковы супрацоўнік, літаратурны крытык.

Біяграфія

Нарадзілася ў в. Цепянец Пінскага раёна. Закончыла Цепянецкую пачатковую школу, вучылася ў Малоткавіцкай сярэдняй школе. А з сёмага класа, па прычыне хваробы ног, перайшла ў Пінскую завочную школу, якую і закончыла з залатым медалём. Вучылася ў Брэсцкім дзяржаўным педагагічным інстытуце імя А. С. Пушкіна (філалагічны факультэт, аддзяленне рускай мовы і літаратуры).

У 1974 годзе разам з сям’ёй пераехала ў г. Пінск. Закончыла аспірантуру пры Беларускім дзяржаўным універсітэце імя У. І. Леніна. У 1984 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю па тэме: «Праблемы стылю беларускай ваеннай прозы». (На матэрыяле творчасці В. Быкава, Б. Сачанкі, І. Чыгрынава)[1].

Працавала загадчыцай Цепянецкай бібліятэкі (1972—1974), старшым выкладчыкам Брэсцкага педінстытута імя А. С. Пушкіна (зараз універсітэт) (1985—1998). З 1987 па 2007 гады супрацоўнік, старшы навуковы супрацоўнік Інстытута літаратуры імя Я. Купалы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, з 1987 па 1998 гады, сумяшчаючы працу ў Інстытуце літаратуры з працай у педінстытуце.

Член Саюза беларускіх пісьменнікаў з 1998, з 2006 года — член Саюза пісьменнікаў Беларусі. Аўтар 147 навуковых артыкулаў па праблемах развіцця беларускай літаратуры ў кантэксце сусветнай літаратуры.

Творчасць

Аўтар кніг:

Прызнанне

Публікацыі ў навуковых кнігах

Публіцыстыка

Зноскі

  1. «Творчы партрэт пісьменніцкай суполкі: Біяграфічны даведнік Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі»: (Брэст, «Альтэрнатыва», 2018)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі 16 чэрвеня
Катэгорыя·Памерлі ў 2016 годзе
Катэгорыя·Пісьменніцы Беларусі
Катэгорыя·Выпускнікі Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. С. Пушкіна
Катэгорыя·Члены Саюза беларускіх пісьменнікаў
Катэгорыя·Літаратурныя крытыкі Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Пінскім раёне
Катэгорыя·Члены Саюза пісьменнікаў Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся 6 жніўня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй месца нараджэння ў картцы
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Пісьменнікі Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1946 годзе