wd wp Пошук:

Алесь Асіпенка

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Асіпенка. Алесь (Аляксандр Харытонавіч) Асіпенка (7 верасня 1919, в. Пушкары, Віцебскі раён — 6 жніўня 1994[1]) — беларускі пісьменнік, сцэнарыст. Заслужаны работнік культуры БССР (1979).

Біяграфія

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Вучыўся на гістарычным факультэце Віцебскага педагагічнага інстытута (1939—1940). Працаваў настаўнікам у Рудаках пад Віцебскам (1940—1941). У 1942 г. — партызан, памочнік камісара па камсамолу партызанскага атрада № 7 брыгады Аляксея Данукалава на Віцебшчыне. У снежні 1942 г. адпраўлены ў тыл — лячыўся ў шпіталі, вучыўся ў школе партызанскага руху, на партыйна-савецкіх курсах. У 1943 накіраваны на камсамольскую работу ў Горацкі раён Магілеўскай вобл. З 1944 — карэспандэнт, літсупрацоўнік, загадчык аддзела, намеснік рэдактара, з 1952 — рэдактар газеты «Чырвоная змена». У 1955 годзе завочна скончыў Мінскі педагагічны інстытут. У 1953—1972 — загадчык аддзела, адказны сакратар, намеснік галоўнага рэдактара, галоўны рэдактар часопіса «Маладосць». У 1972—1976 гг. — галоўны рэдактар сцэнарнага аддзела кінастудыі «Беларусьфільм», у 1976—1980 — галоўны рэдактар штотыднёвіка «Літаратура і мастацтва». Член СП СССР (з 1957 года).

Творчасць

Дэбютаваў апавяданнем у 1945. Аўтар раманаў «Вогненны азімут» (1966), «Непрыкаяны маладзік» (1974, поўнае выд. 1982), «Святыя грэшнікі» (1988). Аўтар зборнікаў апавяданняў і аповесцей «Лёд растае» (1958), «Подых кветак і працы» (1960), «Дарога ў даль» (1962), «Крокі» (1971), «Парогі» (1973), «Абжыты кут» (1964), «Жыта» (1968), «Канец бабінага лета» (1975), «Два дні і дзве ночы» (1977), «Пяцёра адважных» (1985).

Зрабіў літаратурны запіс кнігі А. Дзенісевіча «Орлиное племя» (1970). Аўтар сцэнарыяў мастацкіх фільмаў «Пяцёра адважных» (1971), «Канец бабінага лета» (1982), «Трывогі першых птушак» (1986). Сааўтар сцэнарыяў мастацкіх фільмаў «Ясь і Яніна» (з С. Паляковым, 1974), «Трэцяга не дадзена» (з І. Балгарыным і М. Пяцігорскай, 1980), «Кожны трэці» (з Н. Сафаравым, 1980).

Узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны I і II ступені, двума ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, «Знак Пашаны» і медалямі. Лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1974) за літаратурны запіс кнігі А. Дзенісевіча «Орлиное племя», Літаратурнай прэміі імя І. Мележа (1981) за раман «Непрыкаяны маладзік».

Бібліяграфія

Зноскі

  1. Знаменитые люди Витебщины Архівавана 5 мая 2009. (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (24):
Катэгорыя·Памерлі ў 1994 годзе
Катэгорыя·Заслужаныя работнікі культуры Беларускай ССР
Катэгорыя·Лаўрэаты літаратурнай прэміі імя Івана Мележа
Катэгорыя·Сцэнарысты Беларусі
Катэгорыя·Постаці Беларусьфільма
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Члены Саюза пісьменнікаў СССР
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Віцебскім павеце (Расійская імперыя)
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны II ступені
Катэгорыя·Пісьменнікі Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1919 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі Ленінскага камсамола БССР
Катэгорыя·Памерлі 6 жніўня
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
Катэгорыя·Супрацоўнікі газеты «Чырвоная змена»
Катэгорыя·Выпускнікі БДПУ імя Максіма Танка
Катэгорыя·Выпускнікі Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава
Катэгорыя·Нарадзіліся 7 верасня
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Супрацоўнікі газеты «Літаратура і мастацтва»
Катэгорыя·Супрацоўнікі часопіса «Маладосць»