wd wp Пошук:

Вальтэр Зюскінд

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Зюскінд. Ян Вальтэр Зюскінд (англ.: Jan Walter Susskind; 1 мая 1913, Прага25 сакавіка 1980, Берклі, Каліфорнія) — брытанскі дырыжор чэшскага паходжання (грамадзянін Вялікабрытаніі з 1946 г.).

Біяграфія

Сын музычнага крытыка і піяністкі, Зюскінд вучыўся ў Пражскай кансерваторыі ў Іозефа Сука (кампазіцыя) і Карэла Гофмайстэра (фартэпіяна), а таксама ў Георга Села (дырыжыраванне) у Нямецкай акадэміі музыкі ў Празе. У 1934 г. Зюскінд дэбютаваў як дырыжор у Нямецкай оперы Прагі. Адначасова з 1933 г. ён канцэртаваў як піяніст, асабліва ў складзе Чэшскага трыа. Сярэдзінай 1930-х гг. датуецца і кампазітарскі досвед Зюскінда — у прыватнасці, чатыры песні для голасу і струннага квартэта (1935).

У 1939 г. Зюскінд паспеў пакінуць Чэхію за некалькі дзён да гітлераўскай акупацыі і апынуўся ў Лондане, дзе аднавіў Чэшскае трыа і пачаў выступаць з ім, першапачаткова ў прадстаўніцтве чэхаславацкага ўрада ў выгнанні. На адным з такіх канцэртаў Зюскінд пазнаёміўся з віяланчэлісткай Элеанор Уорэн, на якой у 19431953 гг. быў жанаты. У 19431945 гг. Зюскінд кіраваў аркестрам аднаго з другасных лонданскіх оперных тэатраў. У 19461952 гг. ён узначальваў Шатландскі нацыянальны аркестр (адначасова нямала выступаючы і запісваючыся з аркестрам Філармонія). У 19531955 гг. Зюскінд працаваў у Аўстраліі, кіруючы сімфанічным аркестрам штату Вікторыя, а затым адправіўся ў Амерыку, дзе ў 19561965 гг. быў музычным кіраўніком Таронцкага сімфанічнага аркестра і Мендэльсонаўскага хору. Наступным прыкметным ангажэментам Зюскінда стала кіраўніцтва Сент-Луіскім сімфанічным аркестрам у 19681975 гг. Нарэшце, у 19781979 гг. Зюскінд узначальваў Сімфанічны аркестр Цынцынаці.

Сярод прыкметных запісаў Зюскінда — «Планеты» Густава Голста і «Так казаў Заратустра» Рыхарда Штрауса з Сент-Луіскім аркестрам.

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 Walter Susskind // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.
  4. Databáze Vojenského historického archivu Праверана 30 лістапада 2020.
  5. The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
  6. https://www.nndb.com/people/165/000196574/
  7. https://www.slso.org/en/musicians-slso/conductors/past-music-directors/
Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Піяністы Чэхіі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Празе
Катэгорыя·Памерлі ў Берклі
Катэгорыя·Памерлі ў 1980 годзе
Катэгорыя·Дырыжоры Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 25 сакавіка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1913 годзе
Катэгорыя·Акадэмічныя музыканты Чэхіі
Катэгорыя·Нарадзіліся 1 мая
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Акадэмічныя музыканты Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта