wd wp Пошук:

Валуйскае

Валу́йскае возера — возера ў Расонскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Нешчарда, за 6 км у напрамку на паўднёвы ўсход ад гарадскога пасёлка Расоны.

Плошча паверхні возера 0,54 км². Даўжыня 1,43 км, найбольшая шырыня 0,72 км, даўжыня берагавой лініі 3,76 км. Найбольшая глыбіня 7,1 м. Аб′ём вады 2,18 млн м³. Плошча вадазбору 19,3 км².

Катлавіна возера выцягнутая ў напрамку з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад. Схілы катлавіны вышынёй 2—4 м, на паўночным захадзе 1—2 м. Берагі высокія, заходнія і паўночна-ўсходнія нізкія. Дно возера пясчанае, глыбей 1 м выслана сапрапелем. Шырыня паласы расліннасці 5—125 м. У возера ўпадае і выцякае ручай.

У возеры водзяцца шчупак звычайны, лешч, лінь, плотка, акунь, краснапёрка, карась і іншыя віды рыб.

Каля паўднёва-ўсходняга берага возера вёска Заазер’е.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Азёры Віцебскай вобласці
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Азёры Расонскага раёна