Валонія (фр.: Wallonie, нідэрл.: Wallonie, ням.: Wallonien, валон.: Waloneye) — пяць паўднёвых правінцый Бельгіі, дзе найболей распаўсюджанай з’яўляецца французская мова. З’яўляецца суб’ектам федэрацыі нараўне з Франдрыяй і Брусельскай сталічным рэгіёнам. Сталіца — Намюр. Насельніцтва — 3.395.942 чалавекі (2005), плошча — 16.844 км².
Этымалогія слова Валонія падобная са словам Уэльс. Абодва гэтых тапоніма паходзіць ад старажытнагерманскага слова «walh», што значыць — чужынец. Так германцы звалі тэрыторыі «чужых», гэта значыць не-германскіх народаў, якія гаварылі на не-германскіх мовах. Магчыма, што гэта слова, у сваю чаргу, узыходзіць да этноніма кельцкага племя волькаў.