wd wp Пошук:

Валерыянэ Яраслававіч Гвілія

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Валерыянэ Гвілія (нар. 24 мая 1994, Зугдзідзі, Грузія) — украінскі і грузінскі футбаліст, паўабаронца польскага клуба «Ракаў» з Чэнстаховы і нацыянальнай зборнай Грузіі.

Клубная кар’ера

Нарадзіўся ў Зугдзідзі (Грузія). У 16 гадоў пераехаў ва Украіну, паўтара года прабыў у харкаўскім «Металісце», пасля чаго ў 2012 годзе перабраўся ў Запарожжа[3]. Гуляў у юнацкай і моладзевай камандах мясцовага «Металурга». Ва ўкраінскай Прэм’ер-лізе дэбютаваў 15 жніўня 2014 года ў гульні супраць днепрапятроўскага «Дняпра», замяніўшы ў другім тайме Ігара Журахоўскага[4]. З вясны наступнага года Гвілія стаў паўнапраўным іграком асноўнай каманды «Металурга»[5]. 24 лістапада 2015 года было абвешчана аб спыненні працоўных адносін паміж іграком і «Металургам» па ўзаемнай згодзе бакоў[6].

У лютым 2016 года прыбыў на прагляд у беларускі клуб «Мінск», з якім у сакавіку падпісаў кантракт[7]. У складзе «Мінска» стаў адным з ключавых ігракоў, гуляў на пазіцыі атакуючага паўабаронцы. 4 ліпеня 2016 года было абвешчана аб пераходзі Гвіліі ў склад чэмпіёна Беларусі — барысаўскі БАТЭ[8], дзе Валерыянэ таксама хутка замацаваўся ў аснове. У сезоне 2017 стаў радзей з’яўляцца на полі, згуляў у 9 матчах чэмпіянату, 4 матчах Кубка Беларусі, адным матчы Лігі чэмпіёнаў і Суперкубку Беларусі.

У студзені 2018 года перайшоў у швейцарскі клуб «Люцэрн»[9]. У студзені 2019 года быў арандаваны польскім клубам «Гурнік» з Забжэ.

У чэрвені 2019 года падпісаў двухгадовы кантракт з варшаўскай «Легіяй»[10]. Разам з клубам двойчы стаў чэмпіёнам Польшчы. У жніўні 2021 года ў якасці свабоднага агента перайшоў у чэнстахоўскі «Ракаў».

Міжнародная кар’ера

У чэрвені 2015 года быў выкліканы трэнерам моладзевай зборнай Украіны Сяргеем Кавальцом для ўдзелу ў Мемарыяле Лабаноўскага[11]. На гэтым турніры «жоўта-сінія» занялі другое месца, саступіўшы ў серыі пасляматчавых пенальці аднагодкам са Славеніі. Пасля турніру Лабаноўскага ўкраінская каманда адправілася ў Аўстрыю, дзе двойчы саступіла аднагодкам з Чэхіі[12][13]. Гвілія прыняў удзел ва ўсіх чатырох матчах.

У пачатку 2016 года вярнуў грузінскае грамадзянства, і 3 чэрвеня 2016 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Грузіі ў матчы супраць Швецыі (2:3). 6 кастрычніка 2016 года ўпершыню згуляў за нацыянальную зборную Грузіі ў матчы супраць Ірландыі (0:1).

Дасягненні

Зноскі

  1. Valeriane Gvilia // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Valerian Gvilia // FBref.com
  3. Валериане Гвилия: «Хочется вернуть праздник на трибуны нашего стадиона»(руск.)  (недаступная спасылка). ФК «Металлург» Запорожье (12 чэрвеня 2015). Архівавана з першакрыніцы 2 жніўня 2015. Праверана 20 сакавіка 2016.
  4. Гвилия дебютировал в составе первой команды «Металлурга»(руск.)  (недаступная спасылка). ФК «Металлург» Запорожье (16 жніўня 2014). Архівавана з першакрыніцы 2 жніўня 2015. Праверана 20 сакавіка 2016.
  5. Поздравляем, Вако!(руск.) . ФК «Металлург» Запорожье (24 мая 2015). Архівавана з першакрыніцы 2 жніўня 2015. Праверана 20 сакавіка 2016.
  6. Гвилия и Жураховский покидают «Металлург»(руск.)  (недаступная спасылка). ФК «Металлург» Запорожье (24 лістапада 2015). Архівавана з першакрыніцы 25 лістапада 2015. Праверана 20 сакавіка 2016.
  7. “Минск” объявил о подписании контракта с Валериане Гвилия. football.by.
  8. Валериане Гвилия подписал контракт с БАТЭ. football.by.
  9. Валериане Гвилия перешел в швейцарский “Люцерн”. football.by.
  10. Экс-хавбек БАТЭ и “Минска” Гвилия перешел в “Легию”. football.by.
  11. Молодёжная сборная Украины: заявка на Мемориал Лобановского(руск.) . ФФУ (27 мая 2015). Архівавана з першакрыніцы 1 жніўня 2015. Праверана 20 сакавіка 2016.
  12. Молодёжная сборная Украины крупно уступила чехам(руск.) . ФФУ (7 чэрвеня 2015). Архівавана з першакрыніцы 2 жніўня 2015. Праверана 20 сакавіка 2016.
  13. Молодёжная сборная Украины вновь уступила чехам(руск.) . По материалам официального сайта Федерации футбола Чехии (9 чэрвеня 2015). Архівавана з першакрыніцы 2 жніўня 2015. Праверана 20 сакавіка 2016.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Ігракі ФК БАТЭ
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Зугдзідзі
Катэгорыя·Футбалісты Грузіі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Ігракі зборнай Грузіі па футболе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1994 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Артыкулы са спасылкамі на Вікіцытатнік
Катэгорыя·Ігракі ФК Ракаў Чэнстахова
Катэгорыя·Ігракі ФК Металург Запарожжа
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Легія Варшава
Катэгорыя·Ігракі ФК Люцэрн
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Мінск
Катэгорыя·Нарадзіліся 24 мая
Катэгорыя·Футбалісты Украіны
Катэгорыя·Ігракі ФК Гурнік Забжэ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта