.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Валерыянэ Гвілія (нар. 24 мая 1994, Зугдзідзі, Грузія) — украінскі і грузінскі футбаліст, паўабаронца польскага клуба «Ракаў» з Чэнстаховы і нацыянальнай зборнай Грузіі.
Нарадзіўся ў Зугдзідзі (Грузія). У 16 гадоў пераехаў ва Украіну, паўтара года прабыў у харкаўскім «Металісце», пасля чаго ў 2012 годзе перабраўся ў Запарожжа[3]. Гуляў у юнацкай і моладзевай камандах мясцовага «Металурга». Ва ўкраінскай Прэм’ер-лізе дэбютаваў 15 жніўня 2014 года ў гульні супраць днепрапятроўскага «Дняпра», замяніўшы ў другім тайме Ігара Журахоўскага[4]. З вясны наступнага года Гвілія стаў паўнапраўным іграком асноўнай каманды «Металурга»[5]. 24 лістапада 2015 года было абвешчана аб спыненні працоўных адносін паміж іграком і «Металургам» па ўзаемнай згодзе бакоў[6].
У лютым 2016 года прыбыў на прагляд у беларускі клуб «Мінск», з якім у сакавіку падпісаў кантракт[7]. У складзе «Мінска» стаў адным з ключавых ігракоў, гуляў на пазіцыі атакуючага паўабаронцы. 4 ліпеня 2016 года было абвешчана аб пераходзі Гвіліі ў склад чэмпіёна Беларусі — барысаўскі БАТЭ[8], дзе Валерыянэ таксама хутка замацаваўся ў аснове. У сезоне 2017 стаў радзей з’яўляцца на полі, згуляў у 9 матчах чэмпіянату, 4 матчах Кубка Беларусі, адным матчы Лігі чэмпіёнаў і Суперкубку Беларусі.
У студзені 2018 года перайшоў у швейцарскі клуб «Люцэрн»[9]. У студзені 2019 года быў арандаваны польскім клубам «Гурнік» з Забжэ.
У чэрвені 2019 года падпісаў двухгадовы кантракт з варшаўскай «Легіяй»[10]. Разам з клубам двойчы стаў чэмпіёнам Польшчы. У жніўні 2021 года ў якасці свабоднага агента перайшоў у чэнстахоўскі «Ракаў».
У чэрвені 2015 года быў выкліканы трэнерам моладзевай зборнай Украіны Сяргеем Кавальцом для ўдзелу ў Мемарыяле Лабаноўскага[11]. На гэтым турніры «жоўта-сінія» занялі другое месца, саступіўшы ў серыі пасляматчавых пенальці аднагодкам са Славеніі. Пасля турніру Лабаноўскага ўкраінская каманда адправілася ў Аўстрыю, дзе двойчы саступіла аднагодкам з Чэхіі[12][13]. Гвілія прыняў удзел ва ўсіх чатырох матчах.
У пачатку 2016 года вярнуў грузінскае грамадзянства, і 3 чэрвеня 2016 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Грузіі ў матчы супраць Швецыі (2:3). 6 кастрычніка 2016 года ўпершыню згуляў за нацыянальную зборную Грузіі ў матчы супраць Ірландыі (0:1).