wd wp Пошук:

Валерый Кордус

Валерый Ко́рдус (лац.: Valérius Córdus; 18 лютага 1515[5] — 25 верасня 1544, Рым) — нямецкі батанік і фармацэўт.

Біяграфія

Нарадзіўся ў Каселі. Навучаўся спярша ў свайго бацькі, затым у Марбургскім універсітэце, які закончыў у 1531 годзе (то бок ва ўзросце 16 гадоў). У наступныя гады працаваў у Лейпцыгу ў аптэцы свайго дзядзькі, адначасова наведваючы заняткі ў мясцовым універсітэце. З 1539 года выкладаў ва ўніверсітэце Вітэнберга; матэрыялы лекцыяў Кордуса па батаніцы были выданыя ўжо пасля яго смерці, у 1549 годзе пад назвай «Заўвагі да Дыяскарыда» (лац.: «Valerii Cordi Simesusii annotationes in Pedacii Dioscoridis Anazarbei de medica materia…»), паколькі Кордус, як і ўсе батанікі яго часу, асноўваліся на працу Дыяскарыда «Пра лекавыя рэчывы».

У 1540 годзу Кордус адкрыў і апісаў рэвалюцыйную тэхналогію атрымання эфіру з сернай кіслаты і этылавага спірту.

У 1542 годзу Кордус прадставіў гарадскому савету Нюрнберга сваю асноўную працу па фармакалогіі (лац.: «Valerii Cordi dispensatorium, sive pharmacorum conficiendorum ratio»), за якую атрымаў сто залатых манет; гэтая праца была выдана Нюрнбергскім муніцыпалітэтам у 1546 годзе і шматразова перавыдавалася.

Іншая асноўная праца Кордуса, усеабдымны даведнік па раслінах Італіі і Германіі «Гісторыя раслін» (лац.: «Historia Plantarum»), была прадстаўлена ім у 1544 годзе ў Вітэнбергскі ўніверсітэт — за яго Кордус атрымаў ступень доктара медыцыны. Неўзабаве пасля гэтага Кордус памёр ад малярыі ў часе адной са сваіх шматлікіх паездак Еўропай. Шмат якія яго працы были апублікаваныя пасмяротна Конрадам Геснерам.

Валерый Кордус загадзя паслаў далейшым спробам класіфікацыі раслін карысныя новаўвядзенні ў метадзе назірання і вывучэння органаў раслін, адкрыў органы размнажэння ў папаратнікаў.

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118670085 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118670085 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
  4. http://www.inschriften.net/santa-maria-dell-anima/inschrift/nr/dio003-0102.html#content
  5. Паводле звестак IPNI, нарадзіўся ў 1514 годзе.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі 25 верасня
Катэгорыя·Медыкі Германіі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Каселі
Катэгорыя·Памерлі ад малярыі
Катэгорыя·Памерлі ў Рыме
Катэгорыя·Батанікі XVI стагоддзя
Катэгорыя·Фармаколагі Германіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 18 лютага
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй альма-матар у картцы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1515 годзе
Катэгорыя·Далінееўскія батанікі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў 1544 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Эрфурце
Катэгорыя·Медыкі XVI стагоддзя
Катэгорыя·Батанікі Германіі
Катэгорыя·Пахаваныя ў Рыме
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных