wd wp Пошук:

Валерый Віктаравіч Курсевіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Курсевіч. Валерый Віктаравіч Курсевіч (нар. 18 чэрвеня 1979, в. Суботнікі Іўеўскага раёна Гродзенскай вобласці) — беларускі палітык.

Біяграфія

Скончыў Беларускі дзяржаўны аграрны тэхнічны ўніверсітэт (інжынер-механік-менеджар), Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (эканаміст-менеджар).

Працоўную дзейнасць пачаў інжынерам на Мінскім аўтамабільным заводзе. Працаваў начальнікам бюро тэхнічнага кантролю, намеснікам начальніка цэха па вытворчасці, начальнікам цэха, намеснікам дырэктара па вытворчасці, дырэктарам рысорнага завода адкрытага акцыянернага таварыства «Мінскі аўтамабільны завод».

Выбіраўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання[1].

Зноскі

  1. Курсевіч Валерый Віктаравіч
Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Выпускнікі БДАТУ
Катэгорыя·Нарадзіліся 18 чэрвеня
Катэгорыя·Выпускнікі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Інжынеры Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1979 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Суботніках