wd wp Пошук:

Валерый Васільевіч Барашкоў

Валерый Васільевіч Барашкоў (нар. 9 ліпеня 1950, в. Петухоўка, Чавускі раён, Магілёўская вобласць) — беларускі настаўнік-метадыст, народны настаўнік Беларусі (2016).

Біяграфія

У 1972 годзе скончыў Магілёўскі дзяржаўны педагагічны інстытут ім. А. А. Куляшова. Працаваў малодшым навуковым супрацоўнікам Магілёўскага філіяла Інстытута фізікі АН БССР. Працаваў 17 гадоў настаўнікам фізікі ў Асінаўскай сярэдняй школе Чавускага раёна Магілёўскай вобласці.

На сённяшні дзень настаўнік фізікі Магілёўскага дзяржаўнага абласнога ліцэя № 1. За гады працы ў ліцэі Валерый Барашкоў падрыхтаваў больш за 200 пераможцаў абласных і рэспубліканскіх алімпіяд.

Аўтар больш дзесяці публікацый у розных навукова-метадычных выданнях.

Узнагароды

Узнагароджаны граматай Міністэрства адукацыі, ордэнам Працоўнай Славы ІІІ ступені, граматамі Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта, граматамі ўпраўлення адукацыі Магілёўскага аблвыканкама, граматай Магілёўскага гарадскога выканаўчага камітэта. Уладальнік прэміі спецыяльнага фонду Прэзідэнта Беларусі па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў, прэміі ім. Н. Дз. Крупскай.

24 лістапада 2016 года Прэзідэнт Беларусі падпісаў указ аб прысваенні выкладчыку фізікі Магілёўскага дзяржаўнага абласнога ліцэя № 1 Валерыю Барашкову звання «Народны настаўнік Беларусі».

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Заслужаныя настаўнікі Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Выпускнікі Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Аркадзя Куляшова
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Супрацоўнікі ІФ НАНБ
Катэгорыя·Нарадзіліся 9 ліпеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1950 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Педагогі Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Чавускім раёне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»