Вазуза — рака ў Смаленскай і Цвярской абласцях Расіі, правы прыток Волгі.
Даўжыня ракі 162 км. Плошча вадазбору 7120 км². Выток ракі знаходзіцца на Смаленска-Маскоўскім узвышшы.
У сярэднім цячэнні размешчаны горад Сычоўка. Пры ўпадзенні ў Волгу — горад Зубцоў. На рацэ, за 5,1 км ад вусця, Вазузскае вадасховішча[1], створанае ў 1977 годзе.