wd wp Пошук:

Вазузскае вадасховішча

Вазу́зскае (руск.: Вазу́зское)[1] — вадасховішча ў Смаленскай і Цвярской абласцях Расіі на рацэ Вазуза. З’яўляецца часткай Вазузскай гідратэхнічнай сістэмы.

Вадасховішча ўведзена ў эксплуатацыю ў 1977[2] годзе. Плошча паверхні пры нармальным падпорным узроўні 106[2] км². Даўжыня вадасховішча 84[3] км, найбольшая шырыня 2,1[3] км. Найбольшая глыбіня 28,1[3] м, сярэдняя — 5,1[3] м. Ваганні ўзроўню вады да 10[1] м. Карысны аб’ём 428[2] млн м³. Плаціна вадасховішча земляная і знаходзіцца за 5,1 км ад вусця Вазузы. Даўжыня плаціны 883[3] м, яе вышыня 35[3] м. Плошча вадазбору 6890 км². Катлавіна вадасховішча складаецца з чатырох плёсаў, утвораных затопленымі далінамі рэк Вазуза, Асуга, Касня, Гжаць[3].

Каналам ГжацьЯўза Вазузскае вадасховішча злучаецца з Яўзскім вадасховішчам і разам з Верхнерузскім вадасховішчам утварае Вазузскую гідратэхнічную сістэму, выкарыстоўваемую ў мэтах паляпшэння водазабеспячэння горада Масквы[2].

Зноскі

  1. 1 2 Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 80. — 538 с. — 100 000 экз.(руск.)
  2. 1 2 3 4 Вазузское водохранилище // Федеральное агентство водных ресурсов (Росводресурсы) Архівавана 6 снежня 2017.(руск.)
  3. 1 2 3 4 5 6 7 Григорьева И. Л. Вазузское водохранилище // Научно-популярная энциклопедия «Вода России»(руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Басейн Волгі
Катэгорыя·Вадасховішчы паводле алфавіта
Катэгорыя·Геаграфія Смаленскай вобласці
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вадасховішчы Цвярской вобласці