wd wp Пошук:

Вазапісец Пісцічы

Айнахоя з выявай двух атлетаў, вазапісец Пісцічы, Луўр

Вазапісец Пісцічы (англ.: Pisticci Painter, ням.: Pisticci-Maler) — ананімны грэчаскі вазапісец, працаваў у Луканіі ў 5 стагоддзі да н. э. у чырвонафігурнай тэхніцы. Лічыцца заснавальнікам луканійскага вазапісу.

Сваё ўмоўнае імя майстар атрымаў ад назвы горада Пісцічы, у рэгіёне Базіліката, правінцыя Матэра, дзе знойдзена большасць яго работ. Значны ўплыў вазапісец Пісцічы аказаў на раннія працы іншага ананімнага мастака — вазапісца Аміка[1].

Вядомыя работы

Зноскі

  1. Lucanian red-figure nestoris — Peintre d’Amycos
  2. Athletes Louvre MNE964
  3. 1 2 3 Joseph Coleman Carter. Discovering the Greek Countryside at Metaponto
  4. A New Skyphos by the Pisticci Painter
Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў V стагоддзі да н.э.
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вазапіс Старажытнай Грэцыі