wd wp Пошук:

Айнахоя

Айнахоя з Каміраса, в. Родас. 625—600 гг. да н. э. Луўр

Айнахоя (стар.-грэч.: ἡ οἰνοχόη — «збан для віна») — старажытнагрэчаскі збан з адной ручкай і круглым або трохлістковым венчыкам, які нагадвае ліст канюшыны. Айнахоі прызначаліся для падачы віна, і характэрныя, у тым ліку і для крыта-мінойскай культуры Старажытнай Грэцыі.

З-за трохлістковага венчыка айнахою таксама называюць «вазай з трыма носікамі». Прафесійныя віначэрпіі, якіх запрашалі на сімпосіі, па-майстэрску разлівалі з дапамогай айнахоі віно адразу ў тры пасудзіны.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Посуд Старажытнай Грэцыі