Біягеаграфія — навука, якая вывучае заканамернасці распаўсюджвання жывёл і раслін, а таксама характар фауны і флоры асобных тэрыторый. Біяграфія падзяляецца на зоагеаграфію (геаграфію жывёл) і фітагеаграфію (геаграфію раслін).
Сучасныя біягеаграфічныя даследаванні маюць некалькі кірункаў:
Вынікі даседаванняў па біягеаграфіі ўлічваюцца пры ахове і рацыянальным выкарыстанні прыродных рэсурсаў, а таксама правядзенні мерапрыемстваў па знешнім каранціне, ахове раслін і барацьбе з пераносчыкамі прыродна-ачаговых захворванняў чалавека і свойскіх жывёл.
Пачатак біягеаграфіі пакладзены ў 19 стагоддзі працамі натуралістаў (А. Гумбальт, А. Дэкандоль, А. Уолес, Ф. Склетэр, П. Палас, М. А. Северцаў і інш.), якія вывучалі флору і фауну розных рэгіёнаў зямнога шара.
На Беларусі значны ўклад у развіццё біягеаграфіі зрабілі І. Д. Юркевіч, М. Дз. Несцяровіч, В. І. Парфёнаў, А. Е. Агаханянц і інш.
Пытанні біягеаграфіі распрацоўваюцца ў навукова-даследчых інстытутах АН Беларусі (эксперыментальнай батанікі, заалогіі, лесу, геалагічных навук, праблем выкарыстання прыродных рэсурсаў і экалогіі, Цэнтральным батанічным садзе), Беларускім геолагаразведачным НДІ.