Бітва на рацэ Ірпень — бітва, якая адбылася, паводле розных звестак, у пачатку 1320-х гадоў[1][2] паміж войскамі Гедзіміна, вялікага князя літоўскага, і кіеўскага князя Станіслава з яго саюзнікамі: Алегам Пераяслаўскім, Раманам Бранскім і Ільвом Данілавічам Луцкім. На невялікай рацэ Ірпень, працягласцю ў 23 км на паўднёвы захад ад Кіева, Гедзімін разграміў Станіслава і яго саюзнікаў[3]. Затым ён асадзіў і заваяваў Кіеў, пасля чаго адправіў Станіслава, апошняга нашчадка дынастыі Рурыкаў, у выгнанне спачатку ў Бранск, а затым у Разань[3]. Фёдар, брат Гедзіміна, і Альгімонт, сын Міндоўга Гальшанскага, былі пасаджаны на сталец у Кіеве. Хроніка Быхаўца апісвае гэта так:
|
У выніку гэтых падзей правіцелі Кіева і іншых земляў, якія раней складалі асноўную частку Кіеўскай Русі, былі вымушаны прыняць старшынства вялікіх князей літоўскіх. Тым не менш, згадка 1331 года паказвае, што Фёдар усё яшчэ выплочваў даніну манголам[6]. Літоўцы атрымалі поўны кантроль над горадам толькі ў 1362 годзе пасля Бітвы на Сініх Водах супраць Залатой Арды[7].
Выступіўшы з Брэста, войска ВКЛ на чале з Гедзімінам рушыла на кіеўскія землі. Захапіўшы крэпасць Оўруч, яно падышло да Жытоміра, які таксама быў узяты пасля непрацяглай асады. Пасля гэтага літоўскае войска рушыла на Кіеў. Яму насустрач выступіла рускае войска на чале са Станіславам і саюзнымі яму князямі. Абодва войска сышліся на полі каля ракі Ірпень, але ліцвіны хутка прымусілі рускае войска кінуцца наўцёкі і «гнали, б’ючи, сікучи і беручи в полон»[8]. Загінулі князі Леў і Алег.
Пасля перамогі ліцвіны рушылі на Кіеў, які вымушаны быў здацца на правах васалітэту[9]. Войскам ВКЛ былі таксама захоплены Пераяслаўль, Пуціўль, Вышгарад, Канеў і Белгарад. Тое, як лёгка былі ўзяты тыя гарады, вызначае значнасць бітвы на рацэ Ірпень. Вялікі князь Станіслаў Кіеўскі ўцёк у Разанскае княства. Намеснікам у Кіеве был прызначаны Міндоўг Гальшанскі[10].
Гэтая бітва ўсталявала ўладу ВКЛ на некалькі стагоддзяў над сучаснымі ўкраінскімі землямі — Галіччынай, Падоллем, Валынню, Брацлаўшчынай і Кіеўшчынай.