wd wp Пошук:

Біручына звычайная

Біручы́на звычайная[3], Крушына[4] (Ligustrum vulgare) — від кустоў сямейства Маслінавыя (Oleaceae).

Апісанне

Лістападны куст вышынёю да 2 м з густа разгалінаванай кронай і прамастойнымі парасткамі. Лісце зверху цёмна-зялёнае, бліскучае, скурыстае, знізу светлае, ланцэтнае або шырокаэліпсоіднае, даўжынёй каля 5 см. Кветкі дробныя, белыя, духмяныя, у мяцёлках. Цвіце ў чэрвені—ліпені. Плады — чорныя, бліскучыя касцянкі, выспяваюць у кастрычніку—лістападзе, доўга застаюцца на кустах.

Пашырэнне

Радзіма — Усходняя Азія. Пашыраная ва Украіне, на Каўказе, у Малдове, Сярэдняй Еўропе і Міжземвамор’і.

Выкарыстанне

Фарбавальная расліна. Выкарыстоўваецца ў якасці дэкаратыўнай у жывых агароджах, бардзюрах, групавых і адзіночных пасадках. Размнажаюць пераважна насеннем. Выкарыстоўваецца для азелянення на тэрыторыі Беларусі.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 75. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. З. Верас Беларуска-польска-расейска-лацінскі ботанічны слоўнік, Выданне газеты «Голас беларуса», Друкарня С. Бэкэра. Вiльня, Субач 2, 1924.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Маслінавыя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Дэкаратыўныя расліны
Катэгорыя·Кусты