wd wp Пошук:

Бігноніевыя

Бігноніевыя[3] (Bignoniaceae) — сямейства двухдольных раслін — дрэў, кустоў, ліян, рэдка траў, якія растуць пераважна ў тропіках.

Мае блізкае сваяцтва з сямействам залознікавых; іх розніца вызначаецца наяўнасцю эндасперма і марфалогіяй завязі і насення. Аднак некаторыя роды раслін — такія як Paulownia, GibsoniothamnusSynapsis і Schlegelia перыядычна адносяць то да аднаго сямейства, то да іншага.

Сямейства налічвае больш 850 розных відаў раслін, разбітых прыкладна на 100 родаў.

Біялагічнае апісанне

Лісце часцей усяго супратыўнае, радзей мутоўчатае, яшчэ радзей чарговае ці валасніковістае; пальчата-, перыстаскладанае, радзей простае, заўжды без прылісткаў. У некаторых відаў лісты могуць быць вельмі буйныя, больш метра ў даўжыню. У ліян адзін ці некалькі крайніх лісточкаў могуць прымаць форму вусікаў.

Суквецце верхавіннае, пазухавае  альбо развіваецца прама на ствале або галінах дрэва (каўліфларыя); па форме мяцёлкавае, гронкападобнае або сабрана ў шчыток. Ложа кветкі звычайна чашападобная, са зрослымі чашалісцікамі. Вяночак зрослапялёсткавы; варонкападобны, званочкавы, часам трубчасты; мае 5 звычайна накладзеных адзін на аднаго пялёсткаў. Чатыры (радзей ад двух да пяці) добра развітыя тычынкі размешчаны ў трубцы венчыка. Акрамя таго, звычайна маецца яшчэ адна, бясплодная (стамінодый), тычынка. Пылавік часцей за ўсё мае два гнязда (радзей-адно). Завязь верхняя, як правіла мае два гнязда (радзей-адно), з шматлікімі анатропнымі семязачаткамі. Кветкі абодваполыя і зігаморфныя. Плод — звычайна каробачка, якая раскрываецца двума створкамі ўздоўж або папярок швоў; радзей ягада або гарлянка. Насенне без эндасперма, больш-менш пляскатыя, як правіла маюць перапонкавае крыло.

Роды

Сямейства ўключае 97 родаў[4]:

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 145. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Паводле сайта GRIN (гл. картку арганізму).

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Сямействы раслін
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Бігноніевыя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Артыкулы з перасягнутай глыбінёй разгортвання