wd wp Пошук:

Bureau

Bureau — англійскі музычны калектыў з Манчэстэра (Вялікабрытанія), змяніўшы назву на Daggers. Былыя яго удзельнікі Тэа Хатчкрафт і Адам Андэрсан стварылі гурт Hurts.

Гісторыя

Гурт стварыўся калі Тэа, Адам і Скот сустрэліся даждлівай, ветранай ноччу ў Манчэстэры ў снежні 2005. Амаль адразу трыа пачало пісаць песні. Вельмі хутка было вырашана, што гурту неабходна рэалізацыя вялікага песеннага патэнцыялу. Там было вырашана прыняць у гурт Фліка і Джэмі (красавік 2006). Група дэбютавала ў маі 2006 года ў клубе Voltage @ Music Box ў Манчэстэры. Гэты выступ прыцягнуў увагу вялікай колькасці фанатаў, якія былі ўражаныя “выбуховым” матэрыялам гурта на іхняй старонцы ў MySpace.

Наконт канцэрту live ў Манчэстэры Bureau адказалі:“За апошнія два ці тры гады сонца зноў пачало выходзіць і цень над горадам вось-вось знікне. Існуе невялікая колькасць пачынаючых талантаў і хутка шматлікія рэчы зменяцца”

Manchester Music сталі сведкамі іхняга дэбютнага шоў ў траўні і апісалі Bureau як гурт, які “выконвае музыку так, каб вы танчылі, нібыта на вас ніхто не глядзіць”.

Склад

Дыскаграфія

Песні

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Музычныя калектывы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Электронныя музычныя калектывы Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Музычныя калектывы, якія распаліся ў 2006 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра музычныя калектывы без ілюстрацый
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Музычныя калектывы, якія з’явіліся ў 2005 годзе