wd wp Пошук:

Бібі Рэкса

Блета Рэкса (англ.: Bleta Rexha; албанскі варыянт прозвішча — Рэджа [ɾɛd͡ʒa]; нар. 30 жніўня 1989, Бруклін, Нью-Ёрк), больш вядомая пад сваім сцэнічным імем Бібі Рэкса (англ.: Bebe Rexha) — амерыканская спявачка і аўтар песень албанскага паходжання, музычны прадзюсар. Атрымала вядомасць пасля выпуску сінглаў «Take Me Home» (сумесна з Cash Cash, 2013 года), «Hey Mama» (сумесна з Дэвідам Гета, 2015) і «In the Name of Love» (сумесна з Марцінам Гарыксам, 2016). Раней выступала вакалісткай у калектыве Black Cards, створаным Пітам Венцам. Рэкса таксама з’яўляецца сааўтарам хіта Эмінема і Рыяны «The Monster». Яшчэ пісала песні для Селены Гомес і Ніка Джонаса. 15 красавіка 2019 года спявачка заявіла, што хварэе на біпалярны разлад.

Зноскі

  1. Bebe Rexha // ČSFD — 2001.
  2. выгрузка даных Freebase — Google.
  3. (unspecified title) Праверана 4 сакавіка 2021.
Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Спевакі і спявачкі XXI стагоддзя
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Брукліне
Катэгорыя·Спевакі і спявачкі ЗША
Катэгорыя·Сапрана
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Поп-вакалісты
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1989 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 30 жніўня
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта