wd wp Пошук:

Бюлетэнь ЦК КПЗБ

«Бюлетэнь ЦК КПЗБ» — нелегальная камуністычная газета, орган ЦК Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі для ўнутрыпартыйнай інфармацыі. Выдавалася з 20 студзеня 1927 да 1936 у Вільні на беларускай, рускай, яўрэйскай і польскай мовах звычайна 1 раз у месяц. Тыраж да 5 тыс. экз.

Друкавала найбольш важныя пастановы і рашэнні ЦК КПЗБ, інструктыўныя матэрыялы па пытаннях агітацыі, прапаганды і партыйнага будаўніцтва, тэзісы для дакладаў на сходах партыйных ячэек, асвятляла дзейнасць ЦК, яго аддзелаў і мясцовых партыйных арганізацый. Рэдагавалі газету члены Бюро ЦК КПЗБ А. А. Альшэўскі, Л. І. Родзевіч і інш.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Газеты Заходняй Беларусі
Катэгорыя·1936 год у Вільнюсе
Катэгорыя·1927 год у Вільнюсе
Катэгорыя·Газеты Вільнюса на беларускай мове
Катэгорыя·Газеты на ідыш
Катэгорыя·Вікіпедыя·Газеты без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Газеты паводле алфавіта
Катэгорыя·Друкаваныя выданні, якія ўзніклі ў 1927 годзе
Катэгорыя·Газеты на польскай мове
Катэгорыя·Друкаваныя выданні, закрытыя ў 1936 годзе
Катэгорыя·Камуністычная партыя Заходняй Беларусі
Катэгорыя·Газеты на рускай мове