wd wp Пошук:

Быццё і нішто

«Быццё і нішто. Вопыт фенаменалагічнай анталогіі» (фр.: L’Être et le néant : Essai d’ontologie phénoménologique) — кніга філосафа Жан-Поля Сартра. Напісана ў 1943 годзе[1], галоўная мэта кнігі — давесці першаснасць існавання чалавека адносна яго сутнасці. Першарадная задача Сартра ў Быцці і нічым — паказаць існаванне свабоды волі.

У лагеры для ваеннапалонных у 1940—1941 гадах Сартр прачытаў Быццё і час Марціна Хайдэгера, анталагічнае даследаванне праз прызму фенаменалогіі Эдмунда Гусерля, настаўніка Хайдэгера. Чытанне Быцця і часу падштурхнула Сартра да ўласнага даследавання, вынікам якога стала публікацыя ў 1943 годзе «Быцця і нішто» з падзагалоўкам «Вопыт фенаменалагічнай анталогіі». Эсэ Сартра несумненна пад уплывам філасофіі Хайдэгера, нягледзячы на вельмі скептычнае стаўленне Сартра да здольнасці чалавецтва ажыццявіць названую Хайдэгерам сустрэчу з Быццём. Са значна больш песімістычнага пункту гледжання Сатра ў Быцці і нішто, чалавек — істота, пераследаваная прывідамі дасканаласці, што аўтар называе ens causa sui, а рэлігія ідэнтыфікуе як Бога. Народжаны ў матэрыяльнай рэальнасцi цела, у матэрыяльным сусвеце, чалавек выяўляе сябе ўключаным у быццё. Свядомасць у стане ўяўляць свае магчымасці, падзяляць іх або знішчаць.

Агляд зместу

Усласная тэотрыя

Ва ўступе Сартр прапанаваў уласную тэорыю свядомасці, быцця і феноменаў праз крытыку папярэдніх фенаменолагаў (найперш Гусерля і Хайдэгера) і іншых плыняў, ідэалізму, рацыяналізму і эмпірызму. Сартр лічыць, што адным з галоўных дасягненняў сучаснай філасофіі зяўляецца фенаменалогія, бо яна абвергла тыя віды дуалізму, якія вызначалі існае як маючае «схаваную» прыроду (такіх, як наумен Канта), фенаменалогія ліквідавала «ілюзію свету за сцэнай».[2]

На аснове даследавання прыроды феномена, ён апісвае прыроду двух тыпаў быцця — быцця-ў-сабе і быцця-для-сябе. Тады як быццё-ў-сабе можа быць прыкладна названа чалавечым быццём, то быццё-для-сябе гэта быццё свядомасці.

Праблема нішто, крыніца адмаўлення

Калі мы сутыкаемся са светам, у нас ёсць чаканні, якія часта не апраўдваюцца. Напрыклад, П’ер не ў кафэ, калі мы думаем, што сустрэнем яго там, і гэтае адмаўленне, пустэча, нішто замест П’ера. Калі мы шукам П’ера, яго адсутнасць гэтая форма адмаўлення, усё, што мы бачым, усе аб’екты і людзі гэта «не П’ер».[3] Таму Сартр сцвярджае «Відавочна, што нябыццё заўсёды з’яўляецца у межах чалавечых чаканняў».[4]

Праблема нішто, самападман

Самападман, ці як яго яшчэ называў Сартр, «mauvaise foi» можа быць зразумелы як падманлівы выгляд існуючага як персанаж, індывід, асоба, якая вызначае сябе цераз сацыяльную класіфікацыю сваёй фармальнай сутнасці. Па сутнасці гэта азначае, што будучы афіцыянтам, крамнікам і гэтак далей, чалавек павінен верыць, што яго сацыяльная роля з’яўляецца раўнацэннай яго чалавечаму існаванню. Пражыванне жыцця, акрэсленага сваімі заняткамі, сацыяльнымі фактарамі, расавымі прыкметамі ці належнасцю да пэўнага класу, і ёсць сутнасць самападману, становішчы, у якіх людзі не могуць адцягнуцца ад сваёй жыццёвай сітуацыі, каб зразумець, хто яны насамрэч, людзі, а не афіцыянты, крамнікі і гэтак далей. Таксама важна для існага, зразумець, што адмаўленне дазваляе яму ўвайсці ў тое, што Сартр называў «вялікім чалавечым струменем». Вялікі чалавечы струмень узнікае з усведамлення, што нішто — стан свядомасці, у якім мы можам стаць чым заўгодна адносна сваёй сітуацыі, тым, чаго мы прагнем.

Розніца паміж існаваннем (экзістэнцыяй) і ідэнтыфікацыяй заўсёды існуе ў чалавеку, уцягнутым ва ўласную сітуацыю, у свой самападман («mauvaise foi») Сартр прыводзіць прыклад кафэ:

«У гэтым сэнсе нам трэба зрабіць быццё тым, чым мы з’яўляемся. Але чым мы, аднак, зяўляемся, калі мы пастаянна абавязаны рабіць з сябе быццё таго, чым мы зяўляемся, калі мы па спосабу быцця павінны быць тым, чым мы зяўляемся? Разгледзім вось гэтага афіцыянта кафэ. Яго рух — жывы і цвёрды, крыху занадта дакладны, крыху занадта хуткі; ён падыходзіць да наведвальнікаў крокам крыху занадта жывым, ён нахіляецца крыху занадта паслужліва, яго голас, яго вочы выказваюць цікавасць занадта ўважлівую да заказу кліента; нарэшце, гэта нагадвае спробу імітацыі у сваім дзеянні непахіснай строгасці невядома якога аўтамата і ў тым, як ён нясе паднос са смеласцю канатаходца і як ставіць яго ў заўсёды няўстойлівую раўнавагу, увесь час парушаемую і аднаўляемую легкім рухам рукі і локця. Усе яго паводзіны здаюцца нам гульнёй. Ён стараецца каардынаваць свае рухі, як калі б яны былі механізмамі, звязанымі адзін з адным; нават яго міміка і яго голас здаюцца механічнымі; ён паказвае бязлітасную шпаркасць і спрыт рэчаў. Ён іграе, ён бавіцца. Але ў каго, аднак, ён іграе? Не трэба доўга назіраць, каб зрабіць аб гэтым выснову: ён іграе у быццё афіцыянта ў кафэ.»

Сартр трывала нагадвае, што каб пераадолець самападман, чалавек павінен зразумець, што яго існаванне і фармальная праекцыя самасці выразна размежаваны і па-за магчымасцю кантроля. Гэты падзел з’яўляецца формай нерэальнасці. Нерэальнасць, з пункту гледжання самападмана, характарызуецца Сартрам, як унутранае адмаўленне, падзяляючае экзістэнцыю і ідэнтыфікацыю, і такім спосабам мы іграем у жыццё. Напрыклад тое, што ёсць тым, што яно ёсць (экзістэнцыя) і тое, што ёсць тым, чым яно не з’яўляецца (афіцыянт, вызнчаемы сваім заняткам).

Тым не менш, Сартр супраць атаяснення самападману проста з сацыяльным статусам. Сартр кажа, што мы таксама не з’яўляемся нічым з нашых поглядаў, прыярытэтаў і дзеянняў. Тым не менш, экзістэнцыі (людзі) павінны выконваць баланс паміж экзістэнцыяй, сваімі ролямі ў жыцці і нішто, каб стаць сапраўднымі істотамі. У дадатак, мы павінны мець некаторую долю «станоўчага самападману», каб выкарыстоўваць сваю ролю і дабіцца аўтэнтычнага існавання. Трэба разумець, што ролі, якія мы іграем, хлуслівыя. Каб пражыць сапраўднае аўтэнтычнае жыццё, трэба жыць і праводзіць у будучыню праект сябе, адышоўшы ад самападману і жывучы воляй сваёй сутнасці. Сартр лічыць неабходным скасаванне традыцыйнай этыкі. Быць «маральным» вымагае ад чалавека адмаўлення ад сваіх натуральных рэакцый (таго, што робіць нас людзьмі) і дазволіць чужой волі кіраваць нашымі дзеяннямі. Быць «маральным» адна з галоўных форм самападману. Па сутнасці Сартр характарызуе мараль, як «веру ў самападман» якая стаіць, хоць па Сартры і не павінна, у цэнтры асабістага існавання. Сартр вельмі нізка ставіць агульнапрынятую этыку, лічачы яе інструментам буржуазіі для кантролю над масамі. Адной з праяў самападману Сартр таксама лічыць тое, што чалавек разглядае сваё жыццё як сукупнасць мінулых падзей. Тояснячы сябе з тым, што было раней больш за тое, што ёсць цяпер, чалавек адмаўляе сябе цяперашняга і падмяняе сабой мінулым, ужо няісным.

Погляд

Простая магчымасць існавання іншага робіць магчымым для чалавека глядзець на сябе, як на аб’ект і бачыць свет такім, якім ён бачыцца іншым. Гэта не погляд з пэўнай пазіцыі па-за чалавекам, гэта агульны погляд. Гэта разуменне суб’ектыўнасці іншых людзей.

Гэта трансфармацыя найбольш зразумелая на прыкладзе манекена, якога чалавек памылкова прымае за жывога чалавека. Калі ж ён разумее сваю памылку, свет вяртаецца на сваё месца, і чалавек зноў становіцца цэнтрам свайго сусвету.

Быццё для іншых

Сартр сцвярджае, што многія ўзаемаадносіны ствараюцца не праз цягу да іншага, а бо праз іншага чалавек можа пэўным чынам зірнуць на сябе самога. Людзі схільныя ідэнтыфікаваць сябе з поглядам іншых. Наступствам гэтага з’яўляецца канфлікт. Каб пазначыць уласнае быццё, чалавек павінен кантраляваць іншых, але таксама кантраляваць свабоду іншага, «як свабоду». Гэтыя ўзаемаадносіны і ёсць галоўная маніфестацыя самападману калі для-сябе замяняецца на свабоду іншага.

Паняцці Сартра

Гл. таксама

Зноскі

  1. Jean-Paul Sartre (1943) ISBN 0-671-82433-3
  2. Бытие и ничто, стр. 2.
  3. L’Être et le néant, p. 45; Barnes, p. 9
  4. L’Être et le néant, p. 41; Barnes, p. 7

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Артыкулы з некарэктным ISBN
Катэгорыя·Кнігі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з некарэктным выкарыстаннем шаблона Кніга (няправільны код мовы)
Катэгорыя·Удакладненне арфаграфіі