wd wp Пошук:

Экзістэнцыя

Экзістэ́нцыя (ад лац. exsistentia - існаванне) - спецыфічна чалавечы спосаб існаваць у свеце: у адрозненне ад простага (саматоеснага) быцця рэчы, чалавек – гэта несупадзенне з самім сабой, “няспынная няўстойлівасць”, “адрыў усім целам ад сябе”. Чалавек мусіць пастаянна рабіць сябе чалавекам, ставіць сябе пад пытанне.

Экзістэнцыя - цэнтральная катэгорыя экзістэнцыйнай філасофіі (К’еркегор, Ясперс, Гайдэгер, Сартр ды інш.), што абазначае перш за ўсё ўнікальнае і непасрэднае перажываемае існаванне.

Глядзіце таксама

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Філасофія
Катэгорыя·Анталогія