wd wp Пошук:

Марцін Хайдэгер

Марцін Ха́йдэгер, або Гайдэгер[6] (ням.: Martin Heidegger; 26 верасня 1889 — 26 мая 1976) — нямецкі філосаф, адзін з заснавальнікаў і галоўны прадстаўнік экзістэнцыялізму.

Біяграфічныя звесткі

Вучыўся ў іезуіцкай школе, скончыў тэалагічны факультэт ў Фрайбургскім універсітэце (1911). Прафесар марбургскага і Фрайбургскага ўніверсітэтаў.

Светапогляд

У аснове яго філасофскай сістэмы — аналіз чалавечага існавання. Асноўным крытэрыем яго ідэалістычнай філасофіі з’яўляецца часовасць. Апрыёрнымі формамі чалавечай асобы ён лічыў трывогу, неспакой, страх і да т.п., а першаснай формай стыхійнай, неразвітай свядомасці — «настрой». Гэтыя формы складаюць суб’ектыўнае быццё чалавека, якое ён называў «быццём-у-свеце». Вучэнне пра апрыёрныя формы распрацоўвалася ім як вучэнне пра быццё («фундаментальная анталогія»). Каб зразумець «сэнс быцця», чалавек павінен адмовіцца ад усіх практычна-мэтавых установак, асэнсаваць сваю «тленнасць» і «смяротнасць». Толькі адчуваючы на сабе пастаянна «позірк смерці», чалавек у стане ўбачыць значнасць і напоўненасць кожнага моманту жыцця і вызваліцца ад «ідалаў грамадскага быцця» — мэт, «ідэалаў», «наавуковых абстркцый». Разглядаючы мову як «дом быцця», сапраўднае сканцэнтраванне культуры, ён распрацоўваў ідэі «спекуляцыйнай філалогіі» з мэтай праяснення «ісцін быцця» (перш за ўсё ў творах паэтаў-рамантыкаў і сімвалістаў).

Пераклады

На беларускую мову

На рускую мову

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118547798 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 18 кастрычніка 2015.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118547798 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
  4. Хайдеггер Мартин // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  5. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118547798 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
  6. Хайдэгер Марцін. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 16: Трыпалі — Хвіліна. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0263-6 (т. 16), ISBN 985-11-0035-8.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Дактары навук
Катэгорыя·Артыкулы пра філосафаў без партрэтаў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выпускнікі Фрайбургскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Памерлі 26 мая
Катэгорыя·Памерлі ў 1976 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 26 верасня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1889 годзе
Катэгорыя·Выкладчыкі Марбургскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі