wd wp Пошук:

Бутэрлак чарговалісты

Бутэрлак чарговалісты[3][4] (Lythrum volgense) — від травяністых раслін сямейства Lythraceae, распаўсюджаны ва Усходняй Еўропе і Заходняй Азіі.

Апісанне

Аднагадовая расліна 2-18 см вышынёй. Сцеблы з вельмі скарочанымі міжвузеллямі і распасцёртымі галінамі. Лісце чарговае, лінейна-клінаватае або вузка-лапаткападобнае, 0.4–1.2 см даўжынёй, да аснавання звужанае ў хвосцік, які ў некалькі разоў перавышае міжвузеллі. Чашачка 0.7–1.5 мм даўжынёй, яе зубчыкі востра-трохкутныя. Пялёсткі неразвітыя. Тычынак 2. Каробачка амаль шарападобная, часта малінава-чырвоная[4].

Распаўсюджанне

Распаўсюджаны ва Усходняй Еўропе і Заходняй Азіі[5][6].

Ва Украіне від расце на адкрытых вільготных месцах — па Дняпры і яго левых прытоках, Северскім Данцу з прытокамі, часты; на Правабярэжжы ў раёнах, прылеглых да Дняпра, зрэдку[4].

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 94. — 160 с. — 2 350 экз. - у крыніцы пад назвай Peplis alternifolia M.Bieb.
  4. 1 2 3 Доброчаева Д. Н., Котов М. И., Прокудин Ю. Н., и др. Определитель высших растений Украины. — К., 1987. — С. 206. (руск.) (укр.)
  5. bgbm.org. (англ.)
  6. plantsoftheworldonline.org. (англ.)
Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Расліны, апісаныя ў 1753 годзе
Катэгорыя·Артыкулы без выяў (тып: таксон)
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без ITIS
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без NCBI
Катэгорыя·Плакуновыя
Катэгорыя·Артыкулы пра расліны без GRIN
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Флора Еўропы
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без EOL
Катэгорыя·Флора Азіі