.mw-parser-output .t-geoinfobox td,.mw-parser-output .t-geoinfobox th{min-width:120px}.mw-parser-output .t-geoinfobox td:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox th:only-child{text-align:center}.mw-parser-output .t-geoinfobox-name{font-size:110%;padding:2px}.mw-parser-output .t-geoinfobox-nickname{font-style:italic}.mw-parser-output .t-geoinfobox-cave th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-mount th:only-child{background:#e7dcc3}.mw-parser-output .t-geoinfobox-surface th:only-child{background:#ffe4c4}.mw-parser-output .t-geoinfobox-blue th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-water th:only-child{background:#c0daff}.mw-parser-output .t-geoinfobox-underwater th:only-child{background:#b0e0e6}.mw-parser-output .t-geoinfobox-green th:only-child{background:#d0f0c0}.mw-parser-output .t-geoinfobox-tomb th:only-child{background:#bbbbbb}.mw-parser-output .t-geoinfobox-yellow th:only-child{background:#fdeaa8}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:only-child{background:#cbd5c4;border:1px solid #aaaaaa}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:first-child:not(:only-child){background:#cbd5c4;text-align:right;padding:0 0.5em}.mw-parser-output .t-geoinfobox-grey th:only-child{background:#eaecf0}
Бутон (індан.: Buton) — востраў у Інданезіі. Размешчаны на паўднёвы ўсход ад Сулавесі. Плошча - 4408 км². Насельніцтва (2010 г.) - 447 408 чал.
Востраў Бутон месціцца на паўднёвым усходзе інданезійскай правінцыі Паўднёва-Усходні Сулавесі, аддзелены вузкімі пралівамі ад астравоў Сулавесі (7,2 км) і Муна (0,53 км). Даўжыня - 156,8 км, найбольшая шырыня - 54,8 км.
Сучасныя абрысы вострава сфарміраваліся ў выніку чатырох моцных тэктанічных зрухаў, якія пачаліся 201,3—208,5 млн гадоў таму. На Бутоне здабываюць высокаякасны прыродны асфальт. Значная частка вострава пакрыта дажджавымі лясамі, у якіх захаваліся аноа, дзікая свіння бабіруса, рэдкія віды паўзуноў. Узбярэжжа характэрызуецца наяўнасцю скал, пясчаных пляжаў і мангравых зараснікаў.
У 2 тысячагоддзі да н. э. востраў Бутон быў населены старажытнымі аўстранезійцамі, прамымі нашчадкамі якіх з’яўляецца мясцовая народнасць бутонцы. Яе прадстаўнікі размаўляюць на трох асобных бутонскіх мовах. У XIV ст. на Бутоне склалася асобная дзяржава, якой кіравала дынастыя яванскага паходжання. У 1542 г. кіраўнікі Бутона прынялі іслам і тытул султанаў.
Некаторы час Бутон знаходзіўся ў залежнасці ад валадароў Малукскіх астравоў, аднак у XVII ст. вызваліўся з-пад апекі. У далейшым значны ўплыў на Бутонскі султанат аказвалі Нідэрланды. У 1667 г. султаны былі вымушаны падпісаць з галандцамі пагадненне аб саюзных адносінах.
У 1950 г. Бутон увайшоў у склад незалежнай Інданезіі. У 1960 г. быў вызвалены з пасады апошні бутонскі султан Мухамад Фаліхі.
Бутон — шчыльна населены востраў, аднак большасць насельніцтва сканцэнтравана на марскім узбярэжжы. Найбуйнейшым паселішчам з’яўляецца горад Бау-Бау (137 118 жыхароў у 2010 г.) на заходнім беразе, злучаны сталай паромнай пераправай з іншымі астравамі Інданезіі. Галоўныя заняткі насельніцтва — сельская гаспадарка, рыбалоўства, гандаль, здабыча прыроднага асфальту, рубка лесу. Развіццё турызму прызнана важным напрамкам далейшага эканамічнага развіцця, аднак пакуль яму перашкаджае дрэнна наладжаная сістэма ўнутраннага грамадскага транспарту.