wd wp Пошук:

Бураковая нематода

Бураковая нематода, Бурачная нематода[1] (Heterodera schachtii) — паразітычны круглы чарвяк з сямейства Heteroderidae. Выклікае гетэрадэроз буракоў.

Экалогія

Вясной лічынкі пранікаюць у карані раслін, праходзяць стадыі развіцця, ператвараюцца ў самак і самцоў. За вегетацыйны перыяд бураковая нематода дае адно пакаленне. У пашкоджаных раслін утвараецца густая сетка дробных каранёў (барадатасць), лісце жаўцее і робіцца кучаравае, караняплоды буракоў дробныя, з паніжанай цукрыстасцю.

Арэал

Пашырана ва ўсіх раёнах буракасеяння.

Значэнне

Пашкоджвае карані буракоў і іншых раслін з сямейства капуставых і лебядовых (капуста, турнэпс, радыска, рыжак, шпінат).

Зноскі

  1. Слоўнік тэрміналёгіі агульнае расьлінагадоўлі (праект). Менск: Інбелкульт, 1930

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Разнаскурыя нематоды