Гетэрадэроз буракоў[1] — захворванне буракоў, якое выклікаецца бураковай нематодай (Globodera rostochiensis). Яно адносіцца да групы захворванняў, званых нематоднымі захворваннямі.
Псуе карані буракоў, культурныя і пустазельныя расліны сямейства крыжакветных і лебядовых (капуста, турнэпс, радыска, рыжак, шпінат). Вясною лічынкі пранікаюць у карані раслін, кормяцца, праходзяць стадыі развіцця, ператвараюцца ў самак і самцоў. За вегетатыўны перыяд дае 1 пакаленне. У пашкоджаных раслін утвараецца густая сетка дробных каранёў (барадатасць), караняплоды дробныя, з паніжанай цукрыстасцю. У гарачыя дні расліны нікнуць, лісце жаўцее і робіцца кучаравым[1].
Апрацоўка заражаных раслін, глебы нематацыдамі(руск.) бел., нематадоіднымі грыбамі, укараненне севазваротаў з культурамі, якія не пашкоджваюцца нематодамі. Дапамагаюць выкарыстанне ўстойлівых сартоў і каранцінныя мерапрыемствы[1].