wd wp Пошук:

Бузульнік сібірскі

Бузульнік сібірскі[3][4] (Ligulária sibírica) — від шматгадовых травяністых раслін з роду Бузульнік (Ligularia) сямейства Астравыя (Asteraceae); тыпавы від гэтага роду.

Арэал віду ахоплівае амаль усю тэрыторыю Еўропы, а таксама Сібір.

Часам бузульнік сібірскі культывуюць як дэкаратыўнаю садовую расліну.

Занесены ў Чырвоную кнігу Цвярской вобласці, вырошчваецца ў Батанічным садзе ЦвДУ

Бузульник сібірскі: суквецці.

Біялагічнае апісанне

Расліна вышынёй 40—150 см. Мае кароткае ўсечанае карэнішча.

Сцябло прамое, неразгалінаванае, бароздавае, голае, полае. Ніжняе лісце чарашковае, ля аснавання похвава-пашыранае; ліставая пласцінка вялікая, сэрцападобна-трохкутная, тупая, востразубчастая. Сцябловае лісце меншага памеру, з похвавым аснаваннем, сцяблоабдымнае, верхняе — ланцэтнае, лускаватае, чырванавата-карычневае.

Шматлікія кошыкі сабраны ў густую, пышную гронку: асобныя кошыкі вырастаюць у пазухах прыкветкаў. Абгортка аднарадная, лісточкі абгорткі (8—10) лінейныя, ложа няплёнкавае. Язычковыя кветкі залаціста-жоўтыя, даўгавата-яйкападобныя, сярэднія трубчастыя. Цвіце з ліпеня па верасень.

Плод — яйкападобная сямянка з брудна-белым чубком.

Арэал

Гемікрыптафіт, распаўсюджаны ў Еўропе і Азіі ў міжземнаморскай, умеранай і субкантынентальнай кліматычных абласцях.

Расце ў сырых зацененых месцах на гумусных глебах: каля вадаёмаў, у зарасніках хмызняку, алешніку, па берагах ручаёў, на багністых тарфяных лугах — ад нізін да перадгор’яў.

Падвіды

Адрозніваюць чатыры падвіда:

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Минск: Наука и техника, 1967. — С. 74. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. ЭПБ, 1983
  5. 1 2 Иллюстрированный определитель растений Ленинградской области / Под ред. А. Л. Буданцева и Г. П. Яковлева. — М., 2006. — С. 546—547. — 799 с. — 700 экз. — ISBN 5-87317-260-9.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без ITIS
Катэгорыя·Травы
Катэгорыя·Бузульнік
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без EOL
Катэгорыя·Дэкаратыўныя садовыя расліны
Катэгорыя·Флора Еўразіі