wd wp Пошук:

Брыцень

Брыценьвозера ў Пінскім раёне Брэсцкай вобласці, за 39 км на ўсход ад горада Пінск, за 14 км на паўднёвы захад ад горада Лунінец, за 3,6 км на паўночны ўсход ад вёскі Беразцы, у басейне ракі Прыпяць. Уваходзіць у склад ландшафтнага заказніка «Сярэдняя Прыпяць».

Плошча паверхні 0,114 км², даўжыня 1,5 км, шырыня 0,06 км. Даўжыня берагавой лініі 3,1 км. Катлавіна возера знаходзіцца сярод балота, якое парасло хмызняком. Ручаямі звязана з рэкамі Прыпяць і Бобрык.

У возеры водзяцца шчупак, лешч, лінь, сом, мянтуз, акунь, плотка, карась і іншыя віды рыб.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Азёры Пінскага раёна