Беразцы́[1] (трансліт.: Bierazcy, руск.: Березцы) — вёска ў Пінскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Парахонскага сельсавета.
У 1940—1988 гадах цэнтр Беразцоўскага сельсавета[2]. 16 лістапада 1987 года перададзена са Столінскага раёна ў склад Пінскага раёна.
За 3,6 км на паўночны ўсход ад вёскі знаходзіцца возера Брыцень.