wd wp Пошук:

Брытанская антарктычная тэрыторыя

Брытанская антарктычная тэрыторыя (англ.: British Antarctic Territory) — сектар Антарктыкі (1,709 млн км²), размешчаны ад 20° да 80° заходняй даўгаты і паўднёвей 60° паўднёвай шыраты.

З 1908 года Вялікабрытанія прэтэндуе на гэту тэрыторыю, якая ўключае Паўднёвыя Шэтландскія астравы, Паўднёвыя Аркнейскія астравы, Антарктычны паўвостраў, узбярэжжа мора Уэдэла, а таксама землі Антарктыды, якія знаходзяцца на поўдзень аж да Паўднёвага полюсу.

Паводле Дагавора пра Антарктыку, які быў заключаны 1 снежня 1959 года ў Вашынгтоне і ўступіў у сілу 23 чэрвеня 1961 года, на тэрыторыі, якая знаходзяцца паўднёвей 60° паўднёвай шыраты, не можа прэтэндаваць ніводнае дзяржава свету, забаронена здабыча карысных выкапняў і мілітарызацыя рэгіёна. Аднак няма перашкод для навуковых даследаванняў.

Тым не менш, нягледзячы на падпісаны Дагавор, Вялікабрытанія прэтэндуе на тэрыторыю. У той жа час частка тэрыторыі Брытанскай Антарктыкі перасякаецца з тэрытарыяльнымі прэтэнзіямі Аргенціны, іншая частка — з Чылійскай Антарктыкай.

Антарктычны паўвостраў з прылеглымі астравамі — самае спрыяльнае месца для чалавека ў кліматычным плане ў Антарктыцы, таму насельніцтва навуковых антарктычных станцый летам (снежань-люты) можа дасягаць каля 3 тыс. чалавек, пры гэтым большасць з іх не з’яўляецца грамадзянамі Вялікабрытаніі. Узімку насельніцтва змяншаецца да 500—700 працаўнікоў станцый. Сталых жа жыхароў, як і ва ўсёй Антарктыцы, няма. Турызм распаўсюджаны толькі ўлетку.

Брытанская Антарктыка шырока прадстаўлена ў антарктычнай філатэліі.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Заморскія тэрыторыі Вялікабрытаніі
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Тэрытарыяльныя прэтэнзіі ў Антарктыцы
Катэгорыя·Дзяржавы паводле алфавіта