wd wp Пошук:

Брынейх

Бры́нейх (вал.: Bryneich) — брыцкае каралеўства Старажытнай Поўначы на тэрыторыі сучасных графстваў Нартумберленд і Дарэм, якое ўтварылася каля 420 года ў выніку падзелу земляў Коэля Старога. Сталіца знаходзілася ў Дзін Гір (вал.: Din Guaire, суч. Бамбара).

Гісторыя

У 420 годзе, пасля смерці караля Эбрука Коэля Старога, яго ўладанні былі падзелены паміж сынамі: Кенеу атрымаў Эбрук, а Гарбаніяну дастаўся Брынейх. На поўнач ад Брынейха размяшчаўся Годадзін, на захадзе — Стратклайд, а на поўдні — уладанні каралеўства Эбрук.

Брынейху ў саюзе з Гададзінам і Стратклайдам у V—VI стст. даводзілася ваяваць супраць піктаў. У 547 годзе на тэрыторыю Брынейха высадзіліся англы на чале з Ідам. У гэты перыяд каралём Брынейха быў Кінгар, які памёр прыкладна ў 550-х гадах. Яго змяніў Моркант I. У 559 годзе Іда і Іфі Дэйрскі памерлі: магчыма, адбылася бітва, таму што вядома, што мясцовыя брыты аказвалі ўпартае супраціўленне захопнікам-англам. Праз некалькі гадоў Дзін Гір быў захоплены берніцыйцамі караля Глапы, а пры яго браце Аду англам удалося цалкам захапіць Брынейх, кіраўнік якога, Моркант I, бег на поўнач у Годадзін, дзе неўзабаве стаў каралём.

Кіраўнікі

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Гісторыя Уэльса
Катэгорыя·Дзяржавы кельтаў
Катэгорыя·Гісторыя Шатландыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Гісторыя Англіі
Катэгорыя·Гістарычныя дзяржавы на Брытанскіх астравах
Катэгорыя·З’явіліся ў 420 годзе
Катэгорыя·Брыцкія каралеўствы Старажытнай Поўначы
Катэгорыя·Каралеўствы