wd wp Пошук:

Кенеу ап Коэль

Ке́неу (лац.: Ceneus, вал.: Ceneu) (каля 382? — каля 450) — кіраўнік каралеўства Эбрук.

Біяграфія

Кенеу нарадзіўся каля 382 года ў сям’і Коэля Старога і Істрадвал. Ён быў братам Гарбаніяна, разам з якім падзяліў уладанні бацькі пасля яго смерці. Гарбаніян атрымаў тэрыторыю пад назвай Брынейх, а Кенеу — усе астатнія землі.

У 440-х гадах Кенеу паступіў гэтак жа як і Вортыгерн, выкарыстаўшы саксаў на чале з іх правадыром Вілгісам для барацьбы з піктамі. За падтрымку хрысціян у барацьбе супраць язычнікаў Кенеу быў кананізаваны.

Каля 450 года Кенеу памёр, а яго ўладанні былі падзелены паміж сынамі: Мор атрымаў Эбрук, а ГургустРэгед.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Каралі эбрукскія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кіраўнікі Еўропы V стагоддзя
Катэгорыя·Памерлі ў 450 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты