wd wp Пошук:

Брусельскі сабор

Сабор Святых Міхаіла і Гудулы (фр.: Cathédrale Saints-Michel-et-Gudule de Bruxelles, нідэрл.: Kathedraal van Sint-Michiel en Sint-Goedele, лац.: Cathedralis Sancti Michaelis et Gudulae Bruxellis) — сабор у Бруселі, у Бельгіі. Адзін з найяскравых прадстаўнікоў гатычнай архітэктуры.

Гісторыя

Эскіз сабора Леона ван Дываета, 1943

Ламберт II (нідэрл.: Lambert II van Leuven), граф Лёвена, у 1047 годзе перавёз мошчы святой Гудулы ў царкву Святога Міхаіла і заснаваў капітул пры ёй. Пасля гэтага замацавалася назва «царква Святых Міхаіла і Гудулы», якая пасля развілася ў «Сабор Святых Міхаіла і Гудулы». Святыя гэтага сабора таксама з’яўляюцца святымі заступнікамі сталіцы Бельгіі. У 1200 годзе Генрых I Брабанцкі арганізаваў рэстаўрацыю храма, а ў 1226 годзе Генрых II Брабанцкі вырашыў змяніць стыль пабудовы на гатычны, працы па будаўніцтве хораў працягваліся з 1226 па 1276 гады. Да 1450 года будаўніцтва фасада галоўным чынам было завершана, а да 1485 года скончана і ўнутранае аздабленне.

У 1983—1999 гадах праводзіліся рэстаўрацыйныя працы. У 1995 годзе сабор наведаў Ян Павел II. У 1999 годзе ў саборы адбыўся шлюб герцага Брабанцкага Філіпа і герцагіні Брабанцкай Мацільды, а ў 2003 годзе -прынца Ларана Бельгійскага і прынцэсы Клер Коамбс.

Дэталі экстэр'ера

Архітэктура

Даўжыня сабора складае 114 метраў. Экстэр’ер будынка ўяўляе сабой сіметрычную гатычную кампазіцыю з дзвюма вежамі. Унутры кожнай вежы ёсць доўгія лесвіцы, якія выходзяць на тэрасу вышынёй 64 метра.

Галоўны фасад сабора мае чатыры ўваходы з трыма спічастымі парталамі і скульптурамі святых над імі. Ён быў пабудаваны архітэктарам Янам ван Рэйсбрукам, аўтарам брусельскай ратушы. Дзверы ўпрыгожаны каванымі рэльефамі. Над цэнтральным уваходам змешчаны велізарны вітраж.

Інтэр’ер

Інтэр'ер сабора
Вітраж Жана-Баптыста Капраньера

У саборы знаходзяцца каштоўныя вітражы, створаныя ў XVI стагоддзі Янам Хакам, XVIII і XIX стагоддзі Жанам-Баптыстам Капраньерам. Неф сабора ўпрыгожаны калонамі з ажурнымі капітэлямі і статуямі святых, лавы ў ім маюць цёмнакарычневы адценне, якое кантрастуе са светлай залай. У саборы маецца арган. У саборы таксама знаходзіцца маўзалей бельгійскага нацыянальнага героя Фрэдэрыка дэ Меродэ (фр.: Frédéric de Mérode).

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Збудаванні Бельгіі ў гатычным стылі
Катэгорыя·Храмы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Каталіцкія храмы Бельгіі
Катэгорыя·З’явіліся ў 1485 годзе
Катэгорыя·Саборы Бельгіі
Катэгорыя·Храмы Бруселя