wd wp Пошук:

Бруну Алвіш

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Бру́ну Эдуа́рду Рэгу́фі А́лвіш[4] або Бруну Алвеш (парт.: Bruno Eduardo Regufe Alves; нар. 27 лістапада 1981, Повуа-ды-Варзін, Партугалія) — партугальскі футбаліст бразільскага паходжання, абаронца грэчаскага клуба «Апалон Смірніс». Ігрок нацыянальнай зборнай Партугаліі (2007—2018). Алвіш вядомы сваёй трываласцю, жорсткім адборам і здольнасцям гульні ў паветры. Ён правёў большую частку сваёй прафесійнай кар’еры ў «Порту», стаўшы ўладальнікам увогуле 10 тытулаў з клубам.

Клубная кар’ера

«Порту»

Алвіш пачынаў кар’еру ў «Порту», за які выступаў з 2001 па 2010 гады. Аднак 3 сезоны запар ён выступаў на правах арэнды адпаведна за «Фарэнсі», «Віторыю» з Гімарайнша і грэчаскі АЕК, куды яго запрасіў Фернанду Сантуш, добры знаёмы Алвіша[5]. 15 кастрычніка 2005 года ў матчы «Порту» супраць «Бенфікі» ударыў галавой нападніка суперніка Нуну Гоміша[5].

«Зеніт»

3 жніўня 2010 года «Порту» афіцыйна абвясціў аб тым, што пецярбургскі «Зеніт» узгадніў умовы аб куплі абаронцы за 22 мільёны еўра. 30 верасня 2010 года ў матчы Лігі Еўропы 2010/11 супраць свайго былога клуба АЕК на 13-й хвіліне адкрыў лік сваім галам за «Зеніт».

«Фенербахчэ»

5 чэрвеня 2013 года перайшоў у «Фенербахчэ», падпісаўшы трохгадовы кантракт. З клубам стаў чэмпіёнам і ўладальнікам Суперкубка Турцыі.

Познія гады

6 чэрвеня 2016 года італьянскі «Кальяры» пацвердзіў падпісанне двухгадовага кантракта з Алвішам, які прыйшоў у клуб у якасці свабоднага агента[6]. 31 мая 2017 года было абвешчана аб пераходзе Бруну Алвіша ў шатландскі «Рэйнджэрс»[7]. У ліпені 2018 года, разарваўшы кантракт з «Рэйнджэрс», папоўніў склад «Пармы»[8].

У ліпені 2021 года пакінуў «Парму» пасля яе вылету ў Серыю B і далучыўся да партугальскага «Фамалікана», але ўжо праз два тыдні разарваў пагадненна з клубам. У верасні 2021 года стаў іграком грэчаскага клуба «Апалон Смірніс».

Міжнародная кар’ера

Дэбютаваў Бруну Алвіш у зборнай Партугаліі ў чэрвені 2007 года супраць зборнай Кувейта (1:1) пад кіраўніцтвам Луіса Феліпі Скалары.

Дасягненні

Клубныя

Партугалія «Порту»

Расія «Зеніт»

Турцыя «Фенербахчэ»

Міжнародныя

Партугалія Партугалія

Асабістае жыццё

Бруну з’яўляецца сынам бразільскага футбаліста Вашынгтона, які пераехаў гуляць у Партугалію. Браты Бруну таксама з’яўляюцца футбалістамі[9]. Жонку Алвіша клічуць Хут, пара мае двух дзяцей.

Зноскі

  1. Bruno Alves // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Bruno Eduardo Regufe Alves // AsMadrid: Grupo PRISA, 1967.
  3. 25 паказана ў большасці крыніц, па іншых даных — 26.
  4. Напісанне ў адпаведнасці з партугальска-беларускай практычнай транскрыпцыяй
  5. 1 2 Бруну Алвеш: «Ехать в Россию посоветую даже Криштиану Роналду» Архівавана 28 жніўня 2010.. sport-express.ru
  6. «Кальяри» подтвердил переход Бруну Алвеша. by.tribuna.com
  7. Бруну Алвеш перешел в «Рейнджерс». by.tribuna.com
  8. Бруну Алвеш подписал контракт с «Пармой». by.tribuna.com
  9. Бруну Алвеш: «Халк вполне может переехать в Петербург». sports.ru

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (24):
Катэгорыя·Ігракі ФК АЕК Афіны
Катэгорыя·Чэмпіёны Еўропы па футболе
Катэгорыя·Ігракі ФК Фарэнсі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Футбалісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2004 года
Катэгорыя·Ігракі ФК Парма
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1981 годзе
Катэгорыя·Ігракі ФК Порту B
Катэгорыя·Ігракі ФК Порту
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Футбалісты Партугаліі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў акрузе Порту
Катэгорыя·Ігракі ФК Фенербахчэ
Катэгорыя·Ігракі ФК Апалон Смірніс
Катэгорыя·Ігракі ФК Віторыя Гімарайнш
Катэгорыя·Ігракі ФК Рэйнджэрс
Катэгорыя·Ігракі ФК Зеніт Санкт-Пецярбург
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 27 лістапада
Катэгорыя·Ігракі ФК Кальяры
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі зборнай Партугаліі па футболе