wd wp Пошук:

Бруклін

Бру́клін — самы густанаселены раён Нью-Ёрка — 2,3 млн жыхароў, у тым ліку сотні тысяч імігрантаў. Размешчаны на востраве Лонг-Айленд.

Гісторыя

Спачатку Бруклін быў галандскай вёскай пад назвай «Брокелен», змешчанай на беразе Іст-Рывер, на востраве Лонг-Айленд. Заходняе ўзбярэжжа Лонг-Айленда было населена амерыканскімі індзейцамі племя Канарсі, якое саступіла свае землі «Новай Галандыі». Галандская Вест-Індcкая кампанія заснавала на гэтым месцы шэсць гарадоў, якія па-англійску зваліся:

У 1664 англічане заваявалі Новую Галандыю, і ўсе паселішчы Брукліна сталі часткай Нью-Ёркскай калоніі. Яны пачалі пашырацца, і ў 1854 годзе Бруклін стаў горадам. Хоць Бруклін з’яўляецца часткай горада Нью-Ёрк, ён выглядае як асобны горад, што нельга сказаць, напрыклад, пра Бронкс.

«…да стварэння „Вялікага Нью-Ёрка“ ў 1898 годзе Бруклін быў трэцім па насельніцтве горадам ЗША (пасля самога Нью-Ёрка і Чыкага). Чаго варта немалы (і амаль пусты) будынак былога Сіці-Хола. Калі закладвалі Бруклінскі музей, і зараз немалы, меркавалася, што ён будзе большым за Луўр. У адказ на манхэтэнскі Цэнтральны парк бруклінцы нанялі тых жа архітэктараў, каб стварыць яшчэ большы Проспект-парк…» На рэферэндуме аб аб’яднанні, які прайшоў некалькі гадоў таму, толькі каля 51 % выбаршчыкаў Брукліна прагаласавалі «за», што шматлікія мясцовыя актывісты дагэтуль лічаць памылкай.

Даўнтаўн (Цэнтр) Брукліна

Цэнтральны раён знаходзіцца ў паўночна-заходняй частцы Брукліна. Сваёй назвай абавязаны таму, што, калі Бруклін быў незалежным горадам, гэты раён з’яўляўся яго цэнтрам, як культурным так і дзелавым. Гэта цягнулася да 1898 года, пакуль Бруклін не ўвайшоў у склад горада Нью-Ёрк. Зараз гэтая прастора пасля перапланавання становіцца дзелавым цэнтрам, у якім знаходзіцца Бруклінскі муніцыпалітэт (Бора-Хол), бруклінскі Дом правасуддзя. Славутасці раёна ўключаюць гандлёвы цэнтр на Фултан стрыт (Fulton Street), бруклінскую Музычную Акадэмію, і музей Нью-Ёркскага транспарту.

Раён звязаны з Манхэтэнам Бруклінскім і Манхэтэнскімі мастамі і лініямі Нью-Ёркскага метрапалітэну.

Спачатку гэтая тэрыторыя была заселеная амерыканскімі індзейцамі племені Ленапэ. У 1600 годзе галандцы атрымалі ўладу над гэтай тэрыторыяй, назваўшы яе «Брокелен», што азначае «ламаная лінія». Да 1814 года цэнтр Брукліна і Бруклін Хайтс былі шчыльна заселеныя, таму што там былі вельмі зручныя паромныя камунікацыі з Манхэтэнам. Гэта зрабіла Бруклін Хайтс (Бруклінскія вышыні) першым спадарожнікам Манхэтэна, а цэнтр Брукліна — дзелавым цэнтрам.

Гораду Нью-Ёрку гэтая тэрыторыя адышла ў 1935 годзе. Тут было шмат будынкаў і надземных чыгуначных шляхоў, якія былі дэмантаваны ў часы Вялікай дэпрэсіі. Замест чыгункі будаўнікі праклалі аўтадарогі да Бруклінскага моста. Неўзабаве абвясцілі конкурс на праект бруклінскай залы сходаў. Найлепшым праектам прызналі прапанаваны Элізабет Гордан і Сцюартам Констаблем. Але гэтая зала сходаў так ніколі і не была пабудавана.

На сённяшні дзень апроч гістарычных славутасцей, будынкаў буйных кампаній, цэнтр Брукліна актыўна забудоўваюць больш сучаснымі бізнес-цэнтрамі і будынкамі гандлёвых прадпрыемстваў. Тым не менш цэнтр Брукліна ніколі не страціць аблічча цэнтра горада, якім ён гістарычна быў.

Проспект-парк

Размешчаны ў цэнтры Брукліна, дакладней на Флетбуш-авеню (Flatbush avenue), уздоўж якой размяшчаецца. Мае туалеты, альтанкі, музеі, стадыёны. У паўночнай частцы парку ёсць сажалкі. Маса бюстаў амерыканскіх палітыкаў і заходнееўрапейскіх кампазітараў. Проспект-парк быў спраектаваны архітэктарамі Фрэдэрыкам Лоў Олмстэдам і Кальвер Во пасля таго, як яны скончылі праект Манхэтэнскага Цэнтральнага парку.

Акварыум

Бруклінскі Акварыум размешчаны на беразе Атлантычнага акіяна, ад якога аддзелены пляжам і драўляным праменадам, які ідзе ўздоўж берага. Акварыум мае некалькі павільёнаў і басейн, дзе адбываюцца цыркавыя прадстаўленні з удзелам рыб.

Масты і дарогі Брукліна

Бруклінскі мост

З Манхэтэна ў Бруклін вядуць 3 моста: Бруклінскі мост, Манхэтэнскі мост і Вільямсбургскі мост. Аўташаша «Бруклін-Квінс-Экспрэссвэй» забяспечвае хуткую сувязь паміж гэтымі двума раёнамі для аўтамабіляў, грузавікоў, аўтобусаў і інш. Гэта дарога з’яўляецца часткай шашы нумар 278. На паўднёвым канцы гэтай дарогі — Мост Верэзана. Гэты мост злучае раёны Бруклін і Статэн-Айленд. У Брукліне таксама ёсць і Belt Parkway, якая ідзе ўздоўж берагавых раёнаў паўднёвага і паўднёва-ўсходняга Брукліна.

Транспарт

Бруклін абслугоўваецца Нью-Ёркскім метрапалітэнам. У раёне маецца 57 аўтобусных маршрутаў.

Гл. таксама

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Раёны Нью-Ёрка
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта