wd wp Пошук:

Бромаргірыт

Бромаргірыт — мінерал класу галагенідаў, брамід серабра AgBr. Утварае бесперапынны ізаморфны рад з хлораргірытам[1].

Агульнае апісанне

Сінгонія кубічная. Цвёрдасць 2,5—3 па шкале Моаса. Шчыльнасць 5,8—6,4. Колер зялёны або жоўты. Бляск алмазны. Коўкі. Уваходзіць у склад сярэбраных руд. Другасны мінерал серабра, які ўтвараецца ў выніку павярхоўнага акіслення сярэбраных руд у раёнах глыбокага выветрывання, асабліва ў засушлівых абласцях, пры наяўнасці хлор уі брому. Асацыюе з самародным срэбрам, ёдаргірытам, яразітам і вадам. Іншая назва — бромааргірыт.

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 17: Хвінявічы — Шчытні. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17), ISBN 985-11-0035-8. — С. 32.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Мінералы серабра
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Галагеніды (мінералы)
Катэгорыя·Мінералы