wd wp Пошук:

Вад

Вад — агульная назва мінералаў — зямлістых сумесяў гідраксідаў марганцу.

У асноўным складаецца з піралюзіту і псіламелану. Хімічны склад нясталы. Утрыманне MnO + MnO2 32-75 %, H2O 10-21 %. Колер ад цёмна-бурага да чорнага. Цвёрдасць нізкая, найбольшая — да 4 па шкале Моаса. Шчыльнасць 2,8—4,4. Моцна порысты. Вад адносіцца да гіпергенных утварэнняў, тыповых для кор выветрывання і зон акіслення вокіслаў, карбанатных і сілікатных руд марганцу. Адрозніваюць вад алюміністы, вальфрамісты, жалезісты, кабальтысты, літыісты, медзісты (медны) і іншыя.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Гідравокіслы (мінералы)
Катэгорыя·Мінералы
Катэгорыя·Мінералы марганцу